Ватыкан з 19 траўня зменіць правілы прызнання з'яў «звышнатуральнымі», вынікае з дакумента, апублікаванага Дыкастэрыяй дактрыны веры. Цяпер пра звышнатуральнасць з'явы заяву можа зрабіць толькі Папа Рымскі і толькі ў выключных выпадках.

«Ні дыяцэзіяльны біскуп, ні біскупскія канферэнцыі, ні Дыкастэрыя не заяўляюць, што гэтыя з'явы маюць звышнатуральнае паходжанне. Толькі Святы Айцец можа санкцыянаваць спецыяльную працэдуру ў гэтых адносінах», — гаворыцца ў новай інструкцыі.
У дакуменце тлумачыцца і прычына змены правілаў. Раней, паводле апублікаванай інфармацыі, біскупы маглі рабіць заявы, што нейкая з'ява звышнатуральная ці не. Вернікі пры гэтым успрымалі іх словы за чыстую манету, хоць у шэрагу выпадкаў сказанае пазней абвяргалася.
Нярэдка такія заявы, у прыватнасці, асобныя людзі маглі выкарыстоўваць ва ўласных інтарэсах — дзеля прыбытку, вядомасці, улады.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары