Меркаванні117117

Шрайбман мяркуе, што пытанне «Пагоні» можа стаць праблемным у адносінах Беларусі і Літвы ў будучыні

У новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае» абмяркоўваліся «падводныя камяні», якія неабходна ўлічваць пры выбудове адносін будучай дэмакратычнай Беларусі з іншымі краінамі.

Аналітык Арцём Шрайбман звярнуў увагу на тое, што пытанне сумеснай гістарычнай спадчыны Беларусі і Літвы вельмі адчувальнае для Літвы.

«Пытанне не ў тым, што праўда, а ў тым, які дамінуючы дыскурс. Як літоўцы не пераканаюць нас, што «Пагоня» гэта не наш сімвал, а іх, так і мы ніколі іх ні ў чым не ўпэўнім».

Шрайбман згадаў сваю нядаўнюю размову з адным ліберальным, у нядаўнім мінулым высокапастаўленым літоўцам.

«Ён кажа: «Беларусы, я ўвогуле на вашым баку. Я супраць усіх гэтых «паляванняў на ведзьмаў», Кашчунас перагібае. Я ўвогуле за вас. Адзінае, што я хачу папрасіць, вы не бярыце «Пагоні». Змяніце вы свой сімвал»,

— перадае яго словы Шрайбман і дадае: — У гэты момант ты разумееш, што гэта ўсё. Размову можна заканчваць. Калі нават сярод самых ліберальных людзей ёсць адчуванне, што «вы замахваецеся на наша». Як мне падаецца, любая будучая дэмакратычная Беларусь будзе шукаць сваю ідэнтычнасць, неяк будзе яе маніфеставаць, шукаць у ёй нейкі новы сэнс існавання дзяржавы. І гэта наканавана на сутыкненне».

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraibman
Арцём Шрайбман. Скрын відэа: chasiki_ / YouTube

Шрайбман заўважае, што, на яго погляд, будзе складана пабудаваць узаемаадносіны з Літвой. 

«Заўсёды на краях любога нацыянальна-будаўнічага працэсу будуць нацыяналісты, людзі, якія будуць гаварыць, што цяпер не толькі БЧБ і «Пагоня», але яшчэ і статуты, князі, і «ў Вільні нядрэнна было б беларускую лацінку». Такія людзі таксама знойдуцца, і іх будуць паказваць па літоўскім тэлебачанні. І нам давядзецца неяк гэта перажыць».

Арцём Шрайбман згадвае, што калі ў Беларусі былі пастаўлены помнікі асобным вялікім літоўскім князям (Альгерду ў Віцебску, Гедыміну ў Лідзе), яму на працягу аднаго тыдня пазванілі журналісты з Расіі і з Літвы з адным і тым жа пытаннем і адной і той жа заклапочанасцю, у фармаце: «А што гэта там у вас нацыяналізм галаву падымае?».

Акрамя гэтага, дадае Шрайбман, яшчэ застаецца такое важнае пытанне, як атамная станцыя.

Выйсце з канфліктнай сітуацыі прапануе сацыёлаг Рыгор Астапеня. Ён звярнуў увагу на зацікаўленасць літоўскага бізнэсу ў наладжванні адносінаў з Беларуссю.

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрын відэа: chasiki_ / YouTube

«Я думаю, што ў Літвы ёсць эканамічны інтарэс. Ёй Беларусь шмат у чым была б карыснай і патрэбнай. Літоўскія інвестары былі самымі буйнымі інвестарамі з Захаду ў Беларусі досыць доўгі час. Амаль увесь літоўскі бізнэс меў свае інтарэсы ў нас. (…)

Таму супрацьпастаўляць нацыяналістычнай хвалі можна эканамічны інтарэс. Трэба ж неяк грошы зарабляць усім разам. І гэта адзінае, што можа выратаваць».

Акрамя гэтага, дадае Астапеня, дапамагчы выратаваць сітуацыю можа Павел Слюнькін, якога трэба адправіць паслом Беларусі ў Літву.

Астапеня згадвае, што Слюнькін працаваў у пасольстве Беларусі ў Літве. І расказаў пра сваё знаёмства з ім:

«Я пісаў даследаванне пра беларуска-літоўскія адносіны і звярнуўся ў пасольства Беларусі ў Літве. Мне адказаў сам Павел Слюнькін: «Добры дзень. Спадар амбасадар гатовы вас прыняць». Я прыйшоў, і мы сядзелі з Пашам і амбасадарам тры гадзіны без перапынку абмяркоўвалі. Я думаю, Паша гатовы, калі што, падняцца і займацца гэтым пытаннем 24 гадзіны на суткі. Проста размаўляць і пераконваць».

Астапеня таксама адзначыў, што пазней хадзіў у МЗС Літвы, дзе яму сказалі, што ведаюць Паўла Слюнькіна, таму што «ён вучыць літоўскую мову», назвалі яго «вельмі сур'ёзным дыпламатам».

Каментары117

  • Вітаўт
    13.05.2024
    Не надо натягивать сову на глобус! "Пагоня" - наш исторический герб и мы ни перед кем не будем юлить, оправдываться или заменять его.
  • Аналітык Офіса Генштаба
    13.05.2024
    Шрайбман як той акын: што бачу, тое і паю. З кілбаснікамі на мяжы ўжо разабраўся - зараз з Пагоняй вырашае.
    Куды б мы без яго падзеліся!
  • Алег
    13.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць