Грамадства77

Цэлую сям'ю з-пад Гомеля судзяць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік

Стала вядома, па якіх артыкулах будуць судзіць сям'ю Прохаравых з беларуска-украінскага памежжа. Ім можа пагражаць да пятнаццаці гадоў калоніі.

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). Фота: BELPOL, старонка Укантакце Васіля і ютуб-канал Васіля

У раскладзе судоў з'явілася імя Васіля, Ларысы і Паўла Прохаравых. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2023-га.

Дачку Анастасію, якую затрымлівалі разам з імі, падобна, судзіць не будуць.

Уся сям'я жыла ў вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна — яна за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 25 кіламетраў ад Гомеля.

Васілю Прохараву 54 гады. Ён родам з горада Чарнобыль, у якім знаходзілася сумна вядомая атамная электрастанцыя. Прохараў служыў у дэсантных войсках. Потым працаваў на будоўлях і падпрацоўваў грузаперавозкамі, а таксама вёў невялікі блог.

Васіль Прохараў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У блогу Васіль распавядае пра свае вандроўкі ў Чарнобыльскую зону, асаблівасці працы і свой быт. 

Вядома, што ён пацярпелы ў аварыі на ЧАЭС.

Ягонаму сыну Паўлу 27 гадоў. Ён нарадзіўся ў Грабоўцы. Вядома, што хлопец працаваў на будоўлі. 

Павел Прохараў на велапрабегу ў Гомелі. Фота з канала Васіля Прохарава ў YouTube

Ларыса Прохарава — зусім непублічны чалавек. Яна нарадзілася ў 1975 годзе ў Грабоўцы, дзе пражыла ўсё жыццё. Працавала санітаркай у мясцовай лякарні.

Ларыса Прохарава. Фота: BELPOL

З імі разам па справе праходзяць Фёдар Аксененка і Руслан Прахарэнка. Пра іх нічога невядома.

Групу абвінавачваюць па чытарох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).

Невядома напэўна, каго з іх вінавацяць па якім артыкуле. «Гомельская Вясна» паведамляла, што за «здраду дзяржаве» затрымлівалі менавіта Прохаравых. Суд пачнецца 20 мая ў Гомельскім гарадскім судзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • даведка
    10.05.2024
    "Здраду" шыюць тым, хто калісьці 1) даваў прысягу пры гэтым рэжыме 2) быў пазаштатным ці сакрэтным супрацоўнікам ці інфарматарам саміразумеецеякіхарганізацый, ці 3) быў штатным супр. па п. 2) але звольніўся. І нават калі вы лічыце, што нехта сядзіць за "здраду", і не адносіцца да 1), 2) ці 3) - вы такі жортска памыляецеся наконт іхняга мінулага «стажу».
    Вось і думайце.
  • даведка
    11.05.2024
    Какого чёрта вы пишете от имени моего ника?!
  • Што??
    12.05.2024
    даведка, гэта трызненне.

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць