Сытны кускус стане асновай для канфеці з рознай гародніны, залітага сметанкова-лімонным соусам. Фета і вяленыя памідоры, міндаль і нут зробяць страву яшчэ больш прыцягальнай.

Фота: delish.com
Салат даволі просты, але ў той жа час асаблівы — так, што вы захочаце паўтарыць яго зноў і зноў. Дарэчы, не бойцеся замяняць адны прадукты іншымі — сюды падыдуць розныя сыры, бабы і арэхі.
Спатрэбіцца:
- 1 1/2 шклянкі несалёнага ці слабасалёнага курынага ці агародніннага булёну
- 1 шклянка кускусу
- 1/4 ч. л. здробненых шматкоў чырвонага перцу
- соль 3 ч. л.
- алей — найлепш аліўкавы 1 ч. л.
- дробна нацёртая цэдра лімона 1 ч. л.
- свежы лімонны сок 2 ч. л.
- дыжонская гарчыца 1 ч. л.
- бляшанка нуту, прамытага і абсушанага (420 г)
- 1/2 агурка, разрэзанага ўздоўж на чвэрткі, дробна нарэзанага
- 1/2 вялікага чырвонага балгарскага перца, без пладаножкі і насення, дробна нарэзанага
- 1/2 шклянкі раскрышанага сыру фета і яшчэ трохі для падачы
- 1/2 шклянкі падсмажанага нарэзанага міндалю
- 1/2 шклянкі свежага лісця мяты, буйна нарэзанага
- 1/2 шклянкі вяленых памідораў у алеі, асушаных і дробна нарэзаных
- 1/4 кубкі дробна нарэзанай чырвонай цыбулі
Як гатаваць:
- У сярэдняй каструлі на сярэднім агні давядзіце булён да кіпення. Дадайце кускус, чырвоны перац і 1/4 чайнай лыжкі солі, затым накрыйце вечкам і зніміце з агню. Дайце пастаяць 10 хвілін, потым перамяшайце відэльцам і перакладзіце ў міску сярэдняга памеру.
- Тым часам у вялікай місцы змяшайце алей, цэдру лімона, лімонны сок, гарчыцу і 1/4 чайнай лыжкі солі да аднастайнай масы. Дадайце кускус, нут, агурок, балгарскі перац, фету, міндаль, мяту, памідоры і цыбулю і перамяшайце.
- Падавайце салат цёплым ці астуджаным.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары