28 красавіка Telegram заблакаваў шэраг афіцыйных украінскіх ботаў, якія выступалі супраць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у прыватнасці, быў заблакаваны «Галоўны разведвальны бот». Цяпер працу ботаў аднавілі.
«Афіцыйныя ўкраінскія боты, якія дапамагаюць у барацьбе з расейскай агрэсіяй, аднавілі працу. Гэта боты Галоўнага ўпраўлення разведкі і СБУ, а таксама бот Мінлічбы «еВорог», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.
Як пісаў ГУР, боты былі неабгрунтавана заблакаваныя, насуперак правілам і заявам, якія публічна дэкларавала кіраўніцтва Telegram.
Украінская выведка папярэдзіла, што расіяне ствараюць ботаў з падобнымі назвамі, і заклікала не перадаваць ім асабістыя даныя.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары