Кіно22

Піратэхнік фільма «Іржа» атрымала рэальны тэрмін за ненаўмыснае забойства аператаркі на здымачнай пляцоўцы

65-гадоваму акцёру Алеку Болдуіну таксама давядзецца паўстаць перад судом у ліпені.

Ханна Гуцьерэс-Рыд. Фота: Luis Sánchez Saturno-Pool/Getty Images

Піратэхнік на здымках фільма «Раст» («Іржа») Ханна Гуцьерэс-Рыд прысуджаная да 18 месяцаў турэмнага зняволення. Менавіта яна зараджала пісталет акцёра Алека Болдуіна, якім той выпадкова забіў 21 кастрычніка 2021 года аператарку Галіну Хатчынс, піша Бі-бі-сі.

26-гадовая Гуцьерэс-Рыд была прызнаная вінаватай у ненаўмысным забойстве. Атрыманы ёю турэмны тэрмін з'яўляецца максімальна магчымым за ўчыненае ёю злачынства.

Аднак, яна была прызнана невінаватай па другім абвінавачванні: падробцы доказаў па справе аб забойстве Галіны Хатчынс.

65-гадоваму Алеку Болдуіну таксама давядзецца паўстаць перад судом у ліпені. Яго таксама абвінавачваюць у ненаўмысным забойстве, аднак ён ужо некалькі разоў заяўляў, што не вінаваты.

Хатчынс была забітая стрэлам з пісталета, які замест халастога патрона аказаўся зараджаны баявым.

Пракуроры сцвярджалі, што ў абавязак Ханны Гуцьерэс-Рыд уваходзіла пераканацца, што зброя, якая выкарыстоўваецца на здымках, была зараджана рэквізітнымі халастымі патронамі, якія, аднак, выглядаюць і гучаць, як сапраўдныя.

Падчас заключнага слова пракурор Кары Морысі сказала, што сутнасць злачынства заключалася ў «пастаянных і бясконцых парушэннях тэхнікі бяспекі, якія прывялі да гібелі чалавека».

Морысі адзначыла, што Гуцьерэс-Рыд паводзіла сябе «неасцярожна» і «легкадумна», бо не заўважыла, што баявыя патроны нейкім чынам трапілі ў скрынку з муляжамі на здымачнай пляцоўцы. Адзін з гэтых патронаў нейкім чынам і апынуўся ў пісталеце, якім карыстаўся Болдуін.

Прысяжныя раіліся тры гадзіны, перш чым прызналі піратэхніка вінаватай у ненаўмысным забойстве. Яна спакойна выслухала прысуд, а, сыходзячы, сказала сваёй маці, якая плакала, што «ўсё будзе добра».

Бацькі і сястра загінулай Галіны Хатчынс сказалі, што задаволеныя «прысудам. Аднак у іх заяве таксама гаварылася, што адказнасць за свае дзеянні павінны панесці і «ўсе астатнія, хто так, ці інакш, вінаваты ў смерці Галіны».

Падчас слуханняў пракуроры падалі суду доказы таго, што Ганна прывезла на здымкі ў штаце Нью-Мексіка скрынку з баявымі патронамі са свайго дома. Яны таксама сцвярджалі, што замест таго, каб захоўвацца пад замком, скрынка з патронамі вандравала з месца на месца на працягу 12 дзён.

Пры гэтым Морысі адзначыла, што абвінавачаная не збіралася прыносіць на здымачную пляцоўку баявыя патроны, што гэта адбылося выпадкова, таму смерць Хатчынс стала вынікам трагічнай халатнасці.

Сама піратэхнік паказанняў на двухтыднёвым судовым працэсе не давала, але яе адвакат адзначыў, што пракурорам так і не ўдалося даказаць, што яна была адзіным чалавекам, адказным за стральбу са смяротным вынікам.

Адвакат Боўлз абвінаваціў Болдуіна ў тым, што той «выйшаў за рамкі сцэнара», калі накіраваў пісталет на здымачную групу.

«У сцэнары не гаварылася, што Болдуін павінен быў канкрэтна кудысьці цэліцца. Мая падабаронная проста не ведала, што Болдуін зробіць тое, што ён зрабіў», — дадаў Боўлз, паабяцаўшы абскардзіць абвінаваўчы прысуд.

Пасля трагічнага інцыдэнту здымкі былі прыпыненыя, але затым аднавіліся і былі завершаны ў маі мінулага года. Выканаўчым прадзюсарам на адноўленых здымках стаў муж Галіны Хатчынс.

Каментары2

  • Woodoo Cult
    16.04.2024
    Надеюсь этому клоуну болдуину тоже срок дадут.
  • Брэшуць
    01.05.2024
    У перапынках паміж здымкамі група бавілася стралянінай па банках. Тобок баявых патронаў там было дахалеры. 

    А лявак Болдуін ня толькі накіроўваў рулю і ціснуў трыгер, але быў і прадусарам карціны, тобок асабіста адказны за наём асуджанай нікчэмы на вакансію збройніка. 

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць