Здарэнне адбылося на сталічнай вуліцы Кірава.

Фота: мінскае ДАІ
Паводле папярэдняй інфармацыі, 13 красавіка днём 58-гадовы кіроўца маршруткі маркі Mersedes выязджаў з паркоўкі на вуліцы Кірава і пры павароце направа наехаў на 21-гадовую дзяўчыну. Яна ў той момант ехала на электрасамакаце па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Мінчанка пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі адмовілася ад шпіталізацыі, паведамляе мінскае ДАІ.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
На самокате на всей скорости через ПП - это тоже диагноз.
Короче, встретились 2 одиночества