Эканоміка11

Мяжу Расіі з Беларуссю закрылі для ўсіх фур з кіроўцамі-іншаземцамі

Праз мяжу Расіі і Беларусі перасталі пускаць грузавікі з кіроўцамі, у якіх няма беларускага ці расійскага грамадзянства. З публікацый ў каналах дальнабойшчыкаў і афіцыйных паведамленняў беларускіх уладаў можна зразумець, што мяжу закрыла Расія, піша «Агентство».

Першыя паведамленні пра ўвядзенне абмежаванняў на расійска-беларускай мяжы з'явіліся раніцай 10 студзеня ў суполках дальнабойшчыкаў. Пра абмежаванні на мяжы паведаміў і тэлеграм-канал узбекістанскай транспартнай кампаніі EGS GROUP.

З публікацый памежных упраўленняў ФСБ Расіі па Смаленскай і Бранскай абласцях вынікала, што кіроўцы-міжнароднікі з трэціх краін, уключаючы дзяржавы ЕАЭС, могуць уязджаць і выязджаць з Расіі толькі праз міжнародныя пункты пропуску, якіх на мяжы Расіі з Беларуссю проста няма.

Памежнікі таксама паведамлялі, што будуць разглядаць перасячэнне расійскай-беларускай мяжы фурамі з кіроўцамі-замежнікамі як парушэнне парадку, устаноўленага федэральнымі законамі № 114 «Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ» і № 4730-1 «Аб дзяржаўнай мяжы РФ».

Праблемай ужо зацікавіліся і ўлады краін, кіроўцы з якіх сутыкнуліся з цяжкасцямі. Міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Арман Шакаліеў 11 студзеня пацвердзіў праблемы з казахстанскімі грузамі на расійска-беларускай мяжы. Са слоў чыноўніка, улады краіны ўжо абмяркоўваюць гэтае пытанне з Расіяй і Беларуссю. Прытым казахстанскія ўлады былі схільныя вінаваціць беларускі бок.

У той жа час мытныя органы Беларусі 11 студзеня паведамілі, што абмежаванні ўведзеныя па ініцыятыве Масквы.

«Вяртанне ажыццяўляецца памежнай службай ФСБ Расіі з прычыны адсутнасці падстаў для пропуску на расійскую тэрыторыю», — паведаміла беларуская мытня.

Што паслужыла прычынай рашэння, прынятага расійскімі ўладамі, пакуль не зразумела.

Каментары1

  • Дальнабой
    12.01.2024
    Таёжны хаўрус, расея яго ініцыявала, яна там і выкручвае ўсім рукі. АДКБ таксама гаўно. Сыходзьце адтуль, расея ніколі не прытрымлівалася нейкіх правілаў, ніколі не адказвала за свае словы.

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА56

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні11

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА56

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць