«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы
Камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў аказаўся спецыялістам у лінгвістыцы і расклаў, чаму не варта глядзець папулярны расійскі серыял «Слова пацана».
«Што такое пацан? Гэта такі вось атрымліваецца тэрмін крымінальна— габрэйскага асяроддзя. Поц — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка. І вось уяўляеце «слова пісюна»? Што такое атрымліваецца — «слова пісюна» і «кроў на асфальце»? То-бок, калі гэта раскласці, ужо вось бачыцца ва ўсім гэтым нейкае глупства», — кажа Карпянкоў.
Ён дадае, што дзяцей у вайскова-патрыятычных клубах называюць хлопцамі, маладымі людзьмі. У спецназе многія інструктары называюць падлеткаў «брацішкамі». Паводле Карпякова, гэта ўзвышае, дае правільныя арыенціры падлеткам, і «са шляху гэтага яны не саб’юцца».
Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка неаднойчы выкарыстоўваў слова «пацан». Найперш ён любіць ужываць яго ў дачыненні да сябе. Вось некалькі яго цытат, якія дало гугленне.
«Сам я, яшчэ пацаном, настаўнікам пачынаў, толькі ў мяне было 24 гадзіны ў тыдзень».
«Мне прыйшлося яшчэ пацаном, 20-гадовым, калі скончыў сваю першую ВНУ, служыць у памежных войсках, у войсках Камітэта дзяржаўнай бяспекі, на заходняй мяжы».
«Я, працуючы ў сельскай гаспадарцы, спарадзіў першых дзевяць фермераў у Савецкім Саюзе. Першых прыватнікаў. Зямлю ім выдзеліў і іншае. І Міхаіл Гарбачоў мяне тады, «саплівага пацана», за гэта хваліў».
Выкарыстоўваў Лукашэнка гэта слова і ў дачыненні да сына Колі.
«Двумстам з лішнім людзям забаранілі ўезд [на Захад]. За што? Нават майму пацану, ён жа ў выбарах не ўдзельнічае, ён увогуле далёкі ад гэтага. Навошта, гавару, вы гэта зрабілі?»
Нават сілавікоў ён так называў, не ўважаючы на «маленькія пісюны».
«Вы прасілі ачысціць вуліцы Мінска і дарогі ад бандытаў. Я вам гэта зрабіў! Сілай, жалезнай воляй, пацанамі, якіх сёння шальмуюць (іх бацькамі), мы бралі зброю, нас былі адзінкі, і мы іх квасілі на дарогах! 32 банды ў Мінску! Вялікая колькасць на брэсцкай трасе! Злодзеяў і бандытаў, якія забівалі нашых людзей! Мы іх за паўгода ўсіх прыбралі!»
Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць
У Беларусі фарміруецца ўжо шостае новае падраздзяленне спецназа — Карпянкоў
«Зʼехалі 350 тысяч тых, хто нас не падтрымлівае». Зʼявіўся запіс выступу Карпянкова на вайсковых зборах ва ўнутраных войсках
Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Чакаем адказ пісюна))