Свет

Раскрылі механізм, які ўжываюць спецслужбы розных краін для сачэння за карыстальнікамі. Расказваем, што за ён

«Уся справа ў push-апавяшчэннях», — афіцыйна прызналі кампаніі Apple і Google.

Калаж: «Наша Ніва»

Член камітэта па выведцы пры Сенаце ЗША Рой Уайдэн днямі адправіў афіцыйны ліст у Міністэрства юстыцыі краіны з просьбай публічна раскрыць адзін з механізмаў сачэння за карыстальнікамі смартфонаў «з боку ўрада ЗША і некаторых іншых краін».

Гаворка ідзе пра перадачу спецслужбам асабістай інфармацыі карыстальнікаў праз push-апавяшчэнні на іх тэлефонах, перадае партал Android Authority.

Па інфармацыі сенатара Уайдэна, які правёў уласнае расследаванне, перадачай асабістых даных праз push-апавяшчэнні «непублічна і даўно» займаюцца кампаніі Apple і Google.

«Apple і Google непублічна перадаюць спецслужбам асабістыя даныя сваіх карыстальнікаў праз push-апавяшчэнні на іх тэлефонах.

Выявілася, што гэтыя апавяшчэнні прыходзяць не непасрэдна ад распрацоўшчыкаў пэўных дадаткаў, а праз спецыяльныя праграмы ў нашых тэлефонах, якімі кіруюць стваральнікі аперацыйных сістэм iOS i Android. Гэта дазваляе захоўваць усе даныя з гэтых апавяшчэнняў на серверах кампаній і перадаваць іх па запытах спецслужбаў.

Прашу зняць абмежаванні з тэхналагічных кампаній на папярэджанне карыстальнікаў пра падобны тып сачэння», — напісаў у сваім звароце да Мінюста ЗША сенатар Рой Уайдэн.

Спецыяльныя праграмы, пра якія ідзе гаворка ў лісце — гэта Push Notification Service (Apple) і Firebase Cloud Messaging (Google). Гэтыя службы забяспечваюць своечасовую і эфектыўную дастаўку апавяшчэнняў, але гэта таксама азначае, што Apple і Google выступаюць у якасці пасярэднікаў у працэсе перадачы, напісаў Рой Уайдэн.

Ён дадаў, што ў распрацоўшчыкаў дадаткаў асабліва і няма іншага варыянту, акрамя як толькі карыстацца гэтымі афіцыйнымі службамі, бо гэта гарантуе надзейную дастаўку апавяшчэнняў карыстальнікам. Але ў той жа час гэта надае Apple і Google манаполію на пасярэдніцтва і адсочванне трафіку інфармацыі.

«Інфармацыя, якую атрымліваюць кампаніі праз push-апавяшчэнні, змяшчае асабісты тэлефон і месцазнаходжанне карыстальніка, а таксама даныя пра сам дадатак, якім ён карыстаецца (разам з дакладным часам выкарыстання дадатку). 

Таксама кампаніі могуць атрымліваць поўны або частковы доступ да тэксту апавяшчэнняў (у залежнасці ад шыфравання) і іх колькасці. Гэтыя даныя ўжо перадаюцца ўрадам некаторых краін па непублічных запытах», — адзначыў сенатар ЗША.

Як піша партал Android Authority, кампаніі Apple і Google адгукнуліся на ліст сенатара Уайдэна і прызналі факт адсочвання карыстальнікаў праз push-апавяшчэнні.

Прадстаўнікі Apple заявілі, што ўрад ЗША забараніў кампаніі дзяліцца любой інфармацыяй пра гэты тып сачэння. Аднак цяпер, пасля адкрытага ліста сенатара, які стаў юрыдычным прэцэдэнтам для публічнага раскрыцця гэтай таямніцы, Apple зможа паведамляць карыстальнікам пра спробы атрымання іх асабістых даных праз push-апавяшчэнні.

Тое ж самае заявілі і ў кампаніі Google, «выказаўшы ўдзячнасць» Уайдэну за інфармаванне грамадскасці аб падобным механізме сачэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць