Грамадства33

Назад да кіназалаў і шахматаў? Карэктаванне рэестра арганізатараў культурных праграм ударыла па санаторыях

У людзей, якія адпачываюць у беларускіх санаторыях, могуць узнікнуць праблемы з культурнай праграмай. Як паведамляе прэс-служба Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (РСТІ), санаторыі выключылі з рэестра арганізатараў культмасавых праграм, і гэта ставіць пад пытанне арганізацыю ў іх забаўляльных мерапрыемстваў.

Фота: rsti.by

З 23 кастрычніка займацца арганізацыяй канцэртаў могуць толькі дзяржаўныя ўстановы культуры і некалькі дзясяткаў прыватных арганізацый, для якіх культурна-забаўляльная дзейнасць з'яўляецца асноўнай. З канцэртнага рэестра выключылі каля 50 кампаній.

Санаторыі цяпер паводле законаў не могуць быць арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў, паколькі гэта не асноўны від іх дзейнасці. І калі санаторый хоча правесці танцавальнае шоу, канцэрт ці проста запрасіць выканаўцу, то ён абавязаны заключыць дамову з прыватнымі арганізатарамі з рэестра або дзяржустановамі культуры. Самастойна гэтага рабіць цяпер нельга.

У РСТІ адзначаюць, што людзей прываблівае ў санаторыі не толькі лячэнне як такое, але і адпачынак у сучасным яго фармаце — з анімацыяй і жывой музыкай. І гэта ў апошнія гады санаторыі імкнуліся забяспечыць, стараючыся адпавядаць патрабаванням перадусім турыстаў з Расіі, якія традыцыйна складаюць асноўную базу кліентаў.

«Да 23 кастрычніка нашы супрацоўнікі былі ў рэестры арганізатараў культмасавай праграмы, цяпер па новай падаюць дакументы, каб пастарацца застацца ў гэтым статусе. Што будзе далей — пакуль незразумела», — гаворыць кіраўнік аддзела продажаў санаторыя «Альфа Радон» Леанід Закрышка. — Шукаем розныя шляхі. Мы і раней узгаднялі праграму і артыстаў ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. А цяпер усё тое ж самае трэба рабіць, але праз пасярэдніка. Гэта лішняя бюракратыя і страта часу».

Паводле Закрышкі: «Нашы госці прывыклі да пэўнага ўзроўню, і мы не можам іх расчараваць, інакш страцім рэпутацыю і грошы».

Тая ж праблема — і ў іншых санаторыях. Іх кліенты прызвычаіліся, адзначаюць у РСТІ, што ім гарантаваныя як мінімум 3 выступленні на тыдзень, жывая музыка ў рэстаране: скрыпка, гітара, саксафон, фартэпіяна. А цяпер узнікаюць пытанні часу на ўзгадненне заяўкі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама, цаны і графікі музыкі.

Начальніца санаторна-аздараўленчага комплексу «Веста» Алена Осіпава наракае: у санаторыяў былі напрацаваныя кантакты з артыстамі, танцорамі, групамі, што дазваляла ім дамовіцца і ўзгадніць усё за некалькі дзён. Цяпер жа арганізацыя мерапрыемстваў запатрабуе яшчэ больш узгадненняў, часу і пераплат.

На думку старшыні праўлення РСТІ Філіпа Гулага, рашэнне аб выключэнні санаторыяў з рэестра арганізатараў культмерапрыемстваў паменшыць прывабнасць турыстычнага прадукту і ўдарыць па экспарце ў турыстычнай галіне.

Таму ён прапануе даць санаторыям магчымасць надалей працягваць займацца арганізацыяй культурна-масавых мерапрыемстваў самастойна, асабліва ва ўмовах усё большай канкурэнцыі з рэгіёнамі Расіі за расійскага ж турыста.

У Саюзе туріндустрыі лічаць, што калі раней прынятыя рашэнні не перагледзяць, то ў беларускіх санаторыях можа адбыцца адкат назад, да кіназалаў і шахматаў, і тады тыя ж расійскія турысты аддадуць перавагу адпачынку ў іншых месцах.

Каментары3

  • абс
    14.11.2023
    Дурасці павінны рабіцца з магільна-сур'ёзным тварам ))) У турме дыскатэкі не прадугледжаныя.
  • Сымон
    15.11.2023
    Назад, у савок! Аніматараў лукашысты забаранілі. Цікава, калі возьмуцца за самадзейнасць?
  • Алька
    15.11.2023
    Усё дзеля расійскага турыста. А падумаць, што абавязваючы выкарыстоўваць фірму-пракладку, вы дасцё зарабіць Анне Сялук (нявесцы Лукашэнкі), то не. Не патрыёты вы, грошы ў сям’ю павінны ісці.

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне за рэкордную суму прадалі парваную футболку Марадоны

Беларусь сёлета была топавым рынкам збыту для многіх расійскіх прадуктаў. Што ў спісе?8

У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія2

У Старых Дарогах зладзілі навагодні прабег тэхнікі ВІДЭА4

Ікра, вугор і нарвежскі ласось. У Мінску адкрылася флагманская крама морапрадуктаў ФОТА11

«У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку». Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч хадзіў на рэдакцыйнае заданне11

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні13

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга4

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць