Грамадства33

Карпенка — вайскоўцам: Мы павінны паставіць заслон знешняму ўмяшанню ў перыяд электаральных кампаній

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка сустрэўся сёння з актывам Мінабароны, дзе распавёў пра будучыя электаральныя кампаніі. 25 лютага ў Беларусі павінен упершыню прайсці Адзіны дзень галасавання: адбудуцца парламенцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.

Парламенцкія выбары ў 2019 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Ён сказаў, што 25 лютага 2024 года пры правядзенні Адзінага дня галасавання выбары не скончацца. На працягу 60 дзён будуць абраныя члены Савета Рэспублікі і дэлегаты «Усебеларускага народнага сходу.

Важным пытаннем Ігар Карпенка назваў падтрыманне электаральнага суверэнітэту і бяспекі падчас правядзення выбарчай кампаніі.

«Выбары мы праводзім для сваёй краіны, і, вядома, мы павінны паставіць пэўную заслону і знешняму ўмяшанню, і магчымым спробам дэстабілізацыі працы камісій, участкаў для галасавання ў перыяд галасавання і наогул стварэння нейкай напружанай абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Грамадзяне павінны ў свабоднай форме выказаць сваё волевыяўленне і выбраць таго кандыдата, якога лічаць патрэбным», — сказаў Карпенка.

Пытанні электаральнага суверэнітэту і электаральнай бяспекі важныя яшчэ з пункту гледжання абмеркавання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, адзначыў кіраўнік ЦВК.

«Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі рыхтуецца. Пра гэта таксама сёння ішла размова, і меркаванне прафесіяналаў, тых, хто мае прамое дачыненне да фарміравання канцэпцыі і гарантаванне нацыянальнай бяспекі, вядома, вельмі важна. Гэта ўзаемадзеянне і разуменне, ці ўсё мы ўлічылі, якія заканадаўчыя навацыі, магчыма, будуць выкарыстоўвацца на практыцы, а якія яшчэ трэба дадаць у той ці іншай форме, каб забяспечыць свабоднае і бяспечнае правядзенне выбараў», — дапоўніў ён.

Нагадаем, што масавыя мірныя пратэсты пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года былі жорстка задушаныя, а рэпрэсіі супраць нязгодных працягваюцца і па сёння.

Каментары3

  • Ёсік
    02.11.2023
    Навошта гэты цырк на дроце? У сьпісах няма анікога, хто нешта можа сказаць супраць уладзе. Там будуць мерацца даўжынёй языкоў, хто яго глыбей у с.аку засуне дырэктару саўгаса. Аб'явіце прозьвішчы новых адмыслова прызначаных, шмат грашыма атрымаецца зьберагчы, не прыйдзецца ў наступныя месяцы затрымліваць якога-небудзь бізьнесмэна, ды патрабаваць ад яго некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў, каб папоўніць бюджэт.
  • очередной цирк разворачивается
    02.11.2023
    забяспечыць свабоднае і бяспечнае правядзенне выбараў»

    А честность и програчность Где ? Зачем туда идти, если и так ясно какие цифры намалююць холуи из участковых комиссий : председатель, его зам и секретать... Остальные молча подпишут. Оппозиции ведь нет и близко в участковых комиссиях.
  • Сваёй гэта якой?
    02.11.2023
    «Выбары мы праводзім для сваёй краіны», — сказаў Карпенка.

    Удакладніце, калі ласка, для якой «сваёй краіны», збіраецца праводзіць выбары расеец Ігар Карпенка з Навакузнецка Кемераўскай вобласці РФ, камуніст з расейскай партыі СКП-КПСС (пад кіраўніцтвам Г. Зюганава)?

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць