Здароўе

Працягласць прамянёвай тэрапіі для лячэння раку прастаты можна значна скараціць без парушэння эфекту — даследаванне 

Новая методыка лячэння ад раку прастаты ў мужчын дазволіць бяспечна зменшыць прамянёвую тэрапію і хутчэй атрымліваць добрыя вынікі. Аб гэтым піша агенцтва Бі-бі-сі.

Ілюстрацыйная выява. Tashi-Delek / Getty Images

Дозы тэрапіі для лячэння анкалогіі прастаты могуць быць скарочаныя на тры чвэрці, таму замест 20 ці больш працэдур прамянёвай тэрапіі пацыенту можа быць дастаткова і 5, але з большым узроўнем апраменьвання (так званай «шматпрамянёвай» тэрапіі).

У міжнародным даследаванні раку прастаты, які праводзілі медыкі і навукоўцы з каралеўскай бальніцы Марсдэна ў Лондане, бралі ўдзел амаль 900 хворых на гэты тып анкалогіі мужчын. Яны былі яшчэ на той стадыі хваробы, калі рак не пачаў распаўсюджвацца.

«Вынікі ўсцешылі як медыкаў, так і пацыентаў. Праз 5 гадоў 96% мужчын, якія атрымалі 5 доз шматпрамянёвай тэрапіі, не мелі раку ў параўнанні з 95 % тых, хто прымаў стандартную тэрапію 20 разоў на некалькі месяцаў. Пабочныя эфекты (напрыклад, патрэба мачыцца часцей) былі дробнымі ў кожнай з груп. Гэта паказвае, што такім чынам можна эканоміць і час, і грошы і, што самае галоўнае, атрымліваць лепшыя вынікі ў барацьбе з ракам прастаты», — піша агенцтва Бі-бі-сі са спасылкай на новае даследаванне.

«Мяне вылечылі так хутка, што цяжка змірыцца з тым фактам, што ў мяне некалі быў рак» — кажа адзін з мужчын, хто прайшоў шматпрамянёвую тэрапію па новай методыцы за 5 разоў у 1 тыдзень. Ён кажа, што рэгулярна цяпер здае аналізы і, мяркуючы па ім, працэдура пазбавіла яго ад анкалогіі.

Цяпер дактары-даследчыкі чакаюць, калі Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі ўкараніць такі спосаб лячэння і дазволіць ужываць яго ў шпіталях. Яны лічаць, што гэта прывядзе да станоўчых зменаў у методыцы правядзення прамянёвай тэрапіі і лячэння анкалогіі.

Сайман Грывесан, памочнік дырэктара па даследаваннях у цэнтры грамадскай арганізацыі «Prostate Cancer UK» кажа: «Фантастычна бачыць, што новы тып шматпрамянёвай тэрапіі гэтак жа эфектыўны, як і традыцыйная прамянёвая тэрапія, і што гэта можа дапамагчы мужчынам атрымаць лячэнне хутчэй і са значна меншай колькасцю наведванняў бальніцы».

Дактары таксама заклікаюць усіх мужчын, якія старэйшыя за 50 гадоў, здаваць аналізы для таго, каб хутка дыягнаставаць рак прастаты. Бо выяўленая на ранніх стадыях хвароба лечыцца прасцей і не суправаджаецца вялікай колькасцю пабочных эфектаў.

Нагадаем, што рак прастаты з'яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных разнавіднасцяў анкалогіі ў мужчын, якая рэгулярна прыводзіць да смяротных зыходаў. Штогод у свеце дыягнастуецца звыш мільёна выпадкаў узнікнення і развіцця раку прастаты, і пры гэтым не заўсёды гэта захворванне можна заўважыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць