Усяго патроху44

Беларуска Яна Шостак афіцыйна стала кандыдаткай у дэпутаты на польскіх парламенцкіх выбарах

Імя беларускі Яны Шостак з'явілася ў афіцыйным спісе кандыдатаў у польскі Сейм ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі». Шостак будзе балатавацца ад партыі «Зялёныя» ў Беластоку.

«Акруга 24, ад якой я буду браць удзел у выбарах, — гэта акруга Беластока і ваколіц. Што я адчуваю? Разумею, што найбліжэйшыя два месяцы мяне чакае шмат працы. Цяпер я шукаю каманду людзей, якія будуць дапамагаць мне рыхтавацца, а таксама хадзіць па мясцовых жыхарах і расказваць пра нашу кампанію», — расказала Яна Шостак «Еўрарадыё».

У выбарчым спісе Шостак месціцца на 13-м месцы.

У парламенце, калі б у яго прайшла, дзяўчына збіраецца займацца інтэграцыйнай палітыкай, прадстаўляць за мяжой беларусаў і падтрымліваць людзей з іншых краін, якім давялося эміграваць.

«Я ведаю, што ў Польшчы замежнікі сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі на розных узроўнях. Вядома, дапамагаць можна і будучы актывісткай, але, як паказвае практыка, твой голас мае зусім іншую моц, калі ты дэпутатка і можаш на розных узроўнях размаўляць пра сістэмнае вырашэнне гэтых праблем», — казала Яна Шостак у адным з ранейшых інтэрв'ю.

Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 15 кастрычніка.

Яне Шостак 30 гадоў. Яна нарадзілася ў Гродне і з 17 гадоў жыве ў Польшчы, атрымала польскае грамадзянства. Яна вядомая сваімі перформансамі і акцыямі. Самая вядомая з іх — «Хвіліна крыку для Беларусі».

У 2022 годзе Шостак стала пераможцай прэстыжнага польскага конкурсу Paszporty Polityki. 

Каментары4

  • Віталь
    16.08.2023
    Ратуйце беларусаў ад гэтай крыкухі-піскухі. Калі разумнага няма сказаць што, але вельмі хочацца ўвагі.
  • Віктар
    16.08.2023
    Які сорам. Бедныя палякі.
  • Free your nipple
    17.08.2023
    Б - беларуска

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто5

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць