Свет11

Нуланд наведала Нігер. ЗША хочуць пазбегнуць «вагнерызацыі» краіны

Выканаўца абавязкаў намесніка дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд наведала Нігер і сустрэлася з вайскоўцамі, якія раней адхілілі прэзідэнта ад улады. У сустрэчы з самім зрынутым прэзідэнтам, а таксама лідарам перавароту ёй адмовілі, піша BBC.

Выканаўца абавязкаў намесніка дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Нуланд расказала журналістам, што сустрэча працягвалася больш за дзве гадзіны, аднак дабіцца поспеху і пераканаць мяцежнікаў скончыць пераварот пакуль не ўдалося.

«Гэтыя гутаркі былі надзвычай адкрытымі і часам даволі складанымі, — сказала яна. — Гэта была першая размова, у якой ЗША прапаноўвалі свае добрыя паслугі, калі ў людзей, адказных за [пераварот], ёсць жаданне вярнуцца да канстытуцыйнага парадку».

Паводле слоў Нуланд, яна сустрэлася з брыгадным генералам Мусой Салау Барму, які быў прызначаны новым начальнікам вайсковага штаба, і іншымі лідарамі перавароту, аднак просьбы аб сустрэчы з кіраўніком прэзідэнцкай гвардыі Абдурахманам Чыяні, які абвясціў сябе новым лідарам краіны, і зрынутым прэзідэнтам Махамедам Базумам засталіся без адказу.

Нуланд сказала, што паказала вайскоўцам некалькі варыянтаў магчымых дзеянняў, а таксама дакладна пазначыла наступствы для адносін з ЗША, калі Нігер не адновіць Базума на пасадзе або пойдзе па шляху суседняй Малі, супрацоўнічаючы з расійскімі наймітамі з ПВК «Вагнер».

«Я спадзяюся, што яны будуць трымаць дзверы адчыненымі для дыпламатыі. Мы зрабілі такую ​​прапанову. Пабачым, — сказала яна. — Людзі, якія распачалі гэтыя дзеянні тут, выдатна разумеюць, якую рызыку для іх суверэнітэту ўяўляе запрашэнне «Вагнера».

ЗША былі ў ліку краін, якія асудзілі захоп улады вайскоўцамі ў Нігеры.

У краіне, як паведамляў Белы дом, знаходзіцца каля тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, якія дапамагалі звергнутаму прэзідэнту змагацца з паўстанцамі і выконвалі іншыя задачы.

Паводле даных Пентагона, выводзіць іх з краіны пакуль не плануецца, аднак частка дзейнасці пасля перавароту была згорнутая.

Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў на мінулым тыдні абвясціла ўльтыматум кіраўнікам мяцяжу, прыстрашыўшы прымяніць сілу, калі зрынуты прэзідэнт Махамед Базум не будзе адноўлены на пасадзе да вечара нядзелі.

Вайскоўцы гэты ўльтыматум праігнаравалі, але закрылі паветраную прастору краіны, баючыся інтэрвенцыі з суседніх краін.

І ЗША, і Еўрасаюз раней заяўлялі, што шанец на аднаўленне дэмакратычна абранага ўрада Нігера па-ранейшаму застаецца. 

«Той факт, што ў Нігер адправілася менавіта Нуланд, сведчыць аб тым, што адміністрацыя Байдэна ўспрымае падзеі ў афрыканскай краіне скрозь прызму вайны ва Украіне, імкнецца прадухіліць «вагнерызацыю» Нігера і не жадае вялікай вайны ў Афрыцы», — пракаментаваў візіт гісторык Аляксандр Фрыдман.

Каментары1

  • Нигер
    08.08.2023
    Стапэ - гэтаж хунта!!!! А дземакрация? А брат Макрон, для якона гэта новы плявок з боку саюзничка? Не разумею...

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by1

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз13

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by1

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць