Грошы, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, падзеляць на два траншы
4 жніўня прайшло першае пасяджэнне назіральнай рады марафону салідарнасці з палітвязнямі. На ім рада заслухала выступленні 13-ці арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям.

Падчас пасяджэння было вырашана крыху перагледзець ранейшую схему выдаткоўвання сабраных грошай. Гэта звязана з тым, што сабраная сума значна перавысіла ад пачатку запланаваную. У выніку, як вядома, на дапамогу палітвязням сабралі каля 576 тысяч еўра, а планавалася толькі 200 тысяч.
Дзеля таго арганізацыі паведамілі, што выдаткаваць такую суму за два месяцы яны не гатовыя. Па-першае, у іх абмежаваная колькасць супрацоўнікаў і валанцёраў, а па-другое, падтрымка робіцца не проста так, а на падставе запытаў, якія паступаюць у арганізацыі.
Таму вырашана падзяліць суму на два траншы.
Першы транш будзе перададзены найбліжэйшым часам, і адносна яго размеркавання арганізацыі дадуць справаздачу праз два месяцы. Рэшта сродкаў будзе выдаткаваная пазней.
З-за спецыфікі дапамогі палітвязням сабраныя грошы немагчыма падзяліць у роўных прапорцыях паміж усімі, адзначылі ініцыятывы, якім трэба будзе размяркоўваць сродкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары