Вайна

Украінскія вайскоўцы ўпершыню паказалі журналістам свае баявыя марскія дроны

Марскія дроны дазволяць украінцам назіраць за сітуацыяй у Чорным моры і на Крымскім паўвостраве і атакаваць расійскія надводныя цэлі. Па ваеннай сіле ўкраінскі флот і сілы берагавой абароны не могуць параўнацца з расійскімі, і марскія апараты сталі важным інструментам барацьбы на моры.

Фота: U24.gov.ua

Журналісты амерыканскай тэлекампаніі CNN распавялі, што першымі атрымалі доступ на сакрэтную базу ўкраінскіх ВМС, дзе вайскоўцы наладжваюць і тэстуюць адзін з найбольш старанна ахоўных украінскіх сакрэтаў — ударныя марскія дроны, піша Бі-бі-сі.

Марскія дроны дазволяць украінцам назіраць за сітуацыяй у Чорным моры і на Крымскім паўвостраве і атакаваць расійскія надводныя цэлі. Па ваеннай сіле ўкраінскі флот і сілы берагавой абароны не могуць параўнацца з расійскімі, і марскія апараты сталі важным інструментам барацьбы на моры.

Журналісты CNN — першыя, хто атрымаў доступ на гэтую сакрэтную і старанна ахоўную базу на адным з украінскіх азёр.

Іх суразмоўцы адмовіліся назваць свае поўныя імёны і званні ва Узброеных сілах Украіны.

Аператар марскога дрона, які назваўся «Акула», паказаў журналістам пульт кіравання, сабраны ў спецыяльным чамаданчыку.

Унутры — некалькі вырабленых на заказ экранаў, джойсцікі, ручкі і кнопкі, некаторыя з якіх прыкрытыя каўпачкамі, каб выпадкова не націснуць на іх, асабліва на кнопку з надпісам «падрыў».

Апошнія версіі дронаў, з якімі ўдалося азнаёміцца журналістам CNN, важаць да 1000 кілаграмаў, нясуць да 300 кілаграмаў выбухоўкі, маюць запас ходу — да 800 кіламетраў з максімальнай хуткасцю да 80 км/г.

Распрацоўшчык дрона, які пажадаў застацца невядомым, сказаў, што працу над апаратам пачалі толькі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Паводле яго слоў, гэта была важная праца, бо ва Украіны было не так шмат сіл, каб супрацьстаяць марской дзяржаве — Расіі.

«Нам трэба было распрацаваць нешта сваё, бо сваёй вытворчасці ў нас не было», — распавядае ён.

Фота: U24.gov.ua

«Гэтыя дроны — цалкам украінскай вытворчасці, — працягвае распрацоўшчык. — Яны спраектаваныя і выпрабаваныя тут. Мы самі вырабляем карпусы, электроніку і праграмнае забеспячэнне. Больш за 50% вытворчасці знаходзіцца ва Украіне».

Украінцы даволі актыўна ўжываюць марскія дроны. Крыніцы ва ўкраінскіх абаронных ведамствах пацвердзілі CNN, што такія апараты ўдзельнічалі як мінімум у дзвюх нядаўніх атаках: на Керчанскі мост у ліпені і на порт Севастопаль у Крыме ў кастрычніку мінулага года.

Начная атака на Крымскі мост была спецаперацыяй Вайскова-марскіх сіл УСУ і Службы бяспекі Украіны, як паведамілі тады BBC News Украіна крыніцы ў СБУ.

«Мост атакавалі з дапамогай надводных дронаў. Дайсці да моста было складана, але ўрэшце гэта ўдалося», — распавяла крыніца ў СБУ, праўда, ніякіх іншых падрабязнасцяў не раскрыла.

У выніку нападу частка моста была выведзеная са строю і не будзе эксплуатавацца як мінімум да верасня.

29 кастрычніка 2022 года некалькім апаратам удалося прарвацца да стаянкі караблёў і, па даных брытанскай разведкі, пашкодзіць тральшчык «Іван Галубец» і фрэгат «Адмірал Макараў».

Пасля гэтага УСУ здзейснілі яшчэ некалькі спроб атакаваць Севастопаль.

Як мінімум адна атака была выкананая супраць карабля ў адкрытым моры. Раніцай 24 мая тры марскія дроны атакавалі расійскі разведвальны карабель «Іван Хурс», што, як паведаміла расійскае Мінабароны, знаходзіўся за 140 кіламетраў на паўночны ўсход ад праліва Басфор.

Расійскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ўсе тры катары былі знішчаныя, але УСУ апублікавалі відэазапіс з камеры аднаго з іх, і на гэтых кадрах відаць, што дрон змог дабрацца да карабля ўшчыльную. Пасля, праўда, Расія паказала фатаграфіі «Хурса», які вярнуўся ў Севастопаль сваім ходам.

Расіяне яшчэ не паспелі прыстасавацца да новых магчымасцяў Украіны, сцвярджаюць распрацоўшчыкі дронаў.

«Вельмі цяжка трапіць у такі маленькі дрон, яго вельмі складана знайсці, — кажа адзін з іх. — На гэты момант хуткасць гэтых дронаў перавышае хуткасць любога марскога судна ў Чарнаморскім рэгіёне».

Ён сцвярджае, што іх праца па расійскіх ваенна-марскіх цэлях прымушае расіян адыходзіць далей у Чорнае мора, што абцяжарвае нанясенне ракетных удараў па Украіне. «300, 400, 600 кіламетраў — гэта вялікая адлегласць, якая робіць немагчымымі адны аперацыі і абцяжарвае іншыя», — кажа ён.

Паводле яго, гэта робіць такія гарады, як Адэса, больш бяспечнымі.

Аднак пасля ўдару па Керчанскім мосце горад некалькі дзён падвяргаўся інтэнсіўным паветраным нападам беспілотнікаў і крылатых ракет, выпушчаных у тым ліку і з караблёў Чарнаморскага флоту Расіі. Пад ударам аказалася 25 аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаных у горадзе. Масква заявіла, што гэта была рэакцыя ў адказ, накіраваная на раён, дзе, на яе думку, будаваліся і захоўваліся марскія дроны.

Сярод распрацоўшчыкаў марскіх дронаў, аднак, пануе аптымізм.

«Я думаю, што пройдзе 5—10 гадоў ці нават больш, перш чым расіяне змогуць эфектыўна супрацьстаяць гэтаму тыпу абсталявання, — кажа ён. — Іх абсталяванне — гэта XX стагоддзе, наша — XXI. Нас падзяляе цэлае стагоддзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць