Грамадства33

«Пакайся, ты не Дон Кіхот». Бацьку былога палітвязня выклікалі на размову ў КДБ, і ён пасля таго вельмі змяніўся

Магілёўца Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу суддзі. Пасля яго перазатрымалі і накіравалі адбываць тэрмін у калонію. Цалкам адбыўшы тэрмін, мужчына вызваліўся, з'ехаў за мяжу і дае шмат інтэрв’ю, у якіх распавядае пра рэпрэсіі беларускіх улад і жудасныя ўмовы ў зняволенні. За гэта яго бацьку выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ, расказаў хлопец «Вясне».

Станіслаў Паўлінковіч

«Некалькі тыдняў таму майму бацьку патэлефанавалі і выклікалі на размову ў магілёўскі КДБ. Ім не спадабалася маё інтэрв’ю «Радыё Свабода». Бацька пагадзіўся. У кабінеце знаходзілася тры кадэбэшнікі. Яны сказалі, што я магу ў інтэрв’ю крытыкаваць чыноўнікаў ці міліцыянтаў, але ні ў якім разе нічога не павінен казаць пра Лукашэнку».

Увага супрацоўнікаў КДБ да бацькі не была нечаканасцю, як кажа Станіслаў, бо ён ведае ранейшыя выпадкі, калі сілавікі ціснулі на сваякоў, не згодных з уладамі беларусаў за мяжой.

У мужчыны былі нават думкі, што яго бацьку маглі завербаваць:

«Думаю, бацька распавёў мне не ўсю размову ў КДБ. Выглядае, што яго там вельмі моцна запужалі. Не здзіўлюся, калі яго там завербавалі. Калі ён дасылаў лісты ў калонію, адчувалася штосьці падобнае. Ён пісаў мне: «Пакайся, ты не Дон Кіхот. Тое, што цяпер у Беларусі — гэта назаўсёды». А таксама заклікаў напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі».

Скрыншот паведамлення бацькі Станіслава, які былы палітвязень даслаў «Вясне»

Таксама бацьку Станіслава пагражалі і падчас зняволення мужчыны.

«Калі я сядзеў у ШІЗА, бацька ездзіў у Барысаў забіраць мой тэлефон, канфіскаваны кадэбэшнікамі падчас майго затрымання на «хіміі». Там яму сказалі, што па вызваленні я павінен запісаць відэазварот, што я бяру на сябе абавязанні больш ніколі не выступаць супраць улады. У адваротным выпадку супрацоўнікі пагражалі завітаць да бацькоў «у госці». Вядома, я ніякіх відэазваротаў не запісваў», — кажа ён

Мужчына не перарывае стасункаў з бацькам, але гэта яму даецца вельмі цяжка.

«Раней бацька цалкам быў за мяне. Я не ведаю, што з ім здарылася, але за час майго зняволення ён вельмі змяніўся. Стаў падтрымліваць лукашэнкаўскую ўладу, вайну ва Украіне і верыць прапагандзе. Мне вельмі цяжка з ім гутарыць, і я не ведаю, як зараз гэта рабіць. Таму ў пэўны час я прыняў рашэнне ўвогуле не абмяркоўваць з ім ніякіх навін», — падсумоўвае Станіслаў.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень расказаў, як зняволены «адрэзаў галаву» іншаму. Забіты ладзіў правакацыі

Былы палітвязень: За кантакт з Фядутам каралі карцарам

«Клеілі літару Z, а пасля яе аддзіралі». Былы вязень шклоўскай калоніі расказвае, як няўдачы расіян на фронце змянялі настроі сілавікоў

Каментары3

  • Суддзя у́ адстау́цы
    07.07.2023
    Ничего нового в методах нквд-кгб. Основа их методов - страх. На уничтожение не идут после громких скандалов с Гончаром, Красовским, Завадским и другими. Власть когда-то обязательно сменится. Прогнившая ленинская-большевистская-советская система изжила себя, закончилась войной, беженцами, разрушением стран и истреблением населения, откатом на 50 лет назад. Все преступники в погонах будут судимы и наказаны, даже если вы просто "исполняли приказы". Помните ежедневно!
  • Тиро
    07.07.2023
    Просто удивляюсьлюди с высшим образованием не психи и подчиняются убийце маньяку? Только в рашке подобное ,какое то проклятие бывшего региона СССР.
    Эти служки диктатора думают о детях ,родителях своих,что с ними будет после того как их расстреляют?
  • Мікола)))
    07.07.2023
    Яны сказалі, што я магу ў інтэрв’ю крытыкаваць чыноўнікаў ці міліцыянтаў, але ні ў якім разе нічога не павінен казаць пра Лукашэнку». ---------------------- Гэта не зусім так. За наезды на прадстаўнікоў рэжыму таксама можна загрымець. Колькі пасадзілі ўжо
    Нават Бондарава змоўкла ў сваіх наездах на прадстаўнікоў акупацыйнац адміністрацыі. Нават у турму пасадзілі ў свой час ідэалягічна блізкіх заходнерусістаў.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць