Эканоміка

Разгляд законапраекта са зменамі для беларускіх прадпрымальнікаў адклалі на восень

Законапраект са зменамі для індывідуальных прадпрымальнікаў «затрымаўся» ў Палаце прадстаўнікоў. Яго прыняцце адклалі на восеньскую сесію, як расказаў выданню Office Life дэпутат Анатоль Насеня.

У рамках законапраекта чыноўнікі хочуць урэзаць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу. Апошняе значна павялічвае выдаткі на вядзенне дзейнасці.

У законапраекце прапаноўвалі выключыць з пераліку відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП, аптовы гандаль, турыстычныя паслугі і многія іншыя віды дзейнасці.

Паводле Анатоля Насені, праз тое, што «ад дзяржаўных органаў паступіла вельмі шмат прапаноў па ўдасканаленні законапраекта, давялося перанесці яго прыняцце на восень». У любым выпадку ён не набудзе моц раней за 1 студзеня 2024 года, як прагназуе Насеня.

Раней планавалася, што змены для ІП увядуць з 1 ліпеня 2023 года. Дэпутаты прынялі гэты закон у першым чытанні, але да другога ён пакуль яшчэ не дайшоў. Улічваючы ж тое, што парламент у Беларусі — чыста дэкаратыўны орган і ніякіх самастойных рашэнняў ён не прымае, а толькі праштампоўвае тое, што спускаецца зверху, відавочна, што справа тут зусім не ў парламенцкіх працэдурах, а ў адсутнасці адзінства наконт неабходнасці гэтых, па сутнасці, рэпрэсіўных мер ва ўрадзе і Адміністрацыі Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць