Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Крэмль выканаў умовы БелаПАН

Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Інфармацыйная кампанія вырашыла была адмовіцца ад запрашэння да Мядзведзева. Але Крэмль здаўся і перайначыў умовы інтэрв’ю.

Сюжэт з запрашэннем беларускай прэсы да Мядзведзева стаў абрастаць скандаламі яшчэ задоўга да самога інтэрв’ю.

Спачатку — гарчычнік тутэйшага Мінінфа чатыром СМІ, у тым ліку тром газетам, што запрошаныя да расійскага прэзідэнта. Натуральна, каментатары адразу звязалі гэтыя дзве падзеі.

А 20 лістапада пра намер не пасылаць свайго журналіста на імпрэзу ў Барвіху заявіла інфармацыйная кампанія БелаПАН. З тлумачэннем: прэс-служба Мядзведзева выставіла такія ўмовы, што ўдзел карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва ў гэтай гутарцы страціў сэнс.

Тое, што пытанні запатрабавалі даслаць загадзя — яшчэ паўбяды. Апошняй кропляй стала ўмова трымацца афіцыйнай стэнаграмы гутаркі, якую цэнтралізавана разашле прэс-служба Крамля. І раней нічога не публікаваць.

А тую стэнаграму можа праз тры дні дашлюць. Прысутнасць карэспандэнта інфармагенцтва на месцы падзеі зводзіцца да ролі статыста.

Ад сябе дадам, што за пяць гадоў стыль дачыненняў расійскай дзяржавы з прэсай значна дэградаваў.

У 2004 годзе ваш пакорлівы слуга таксама ў якасці прадстаўніка БелаПАН трапіў у групу журналістаў, якіх запрасілі ў Маскву ад імя РІА «Навіны». Гэта ўрадавае агенцтва, і піяраўскі інтарэс расійскіх уладаў тут чытаўся няўзброеным вокам. Але трэба аддаць належнае: нам ніхто не накідаў ніякіх умоў. Адно што людзі ў цывільным сказалі прыбраць фотаапарат, калі я паспрабаваў зрабіць здымкі на закрытай частцы тэрыторыі Крамля: маўляў, інтарэсы бяспекі!

А так па гарачых слядах я бесперашкодна перадаў на стужку навін БелаПАН — часткова праз мабільнік, часткова мэйламі — дзясятка паўтара заметак. Узровень жа сустрэч быў хоць і не прэзідэнцкі, але дастаткова высокі: памочнік Пуціна (і, паводле версіі беларускага начальства, шэры кардынал) Сяргей Прыходзька, сакратар Рады бяспекі Ігар Іваноў…

Высокія суразмоўцы дэмакратычна дазвалялі карыстацца дыктафонамі. Памятаю, толькі ў адным месцы Прыходзька папрасіў: вось гэта не для друку… А так галоўныя яго думкі я надыктаваў праз сотавы рэдактару БелаПАН адразу ж, выйшаўшы з Крамля: што даслоўна, што ў пераказе. Так працуе прэса ва ўсіх цывілізаваных краінах. Палітыкі і чыноўнікі падладжваюцца пад законы медыясферы, а не наадварот.

З тае пары расійская ўлада моцна адкацілася назад у сэнсе галоснасці, заціснула свабоду СМІ у сваёй краіне. Зараз вось замшэлыя правілы хацелі накінуць і беларускім медыям. Фактычна звесці прысутнасць іх журналістаў да масоўкі, антуражу піяр-акцыі.

Зрэшты, дэмарш БелаПАН імгненна займеў плён. Літаральна праз дваццаць хвілін пасля таго, як на сайце інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by з’явілася непрыемная для Масквы публікацыя,

у офіс інфармацыйнай кампаніі патэлефанавалі з прэс-службы Мядзведзева. І сказалі, што пагаджаюцца на аператыўную перадачу інфармацыі з Барвіхі. Без усялякіх стэнаграм ды іншых умоў.

Білет у Маскву карэспандэнт БелаПАН здаць яшчэ не паспеў.

Цяпер застаецца чакаць, што ж скажа ў панядзелак Мядзведзеў.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць