Вайна22

Мінабароны РФ планавала публічна дыскрэдытаваць Яўгена Прыгожына — СМІ

Мінабароны РФ планавала дыскрэдытаваць кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, вынікае з расследавання выдання Washington Post, якое азнаёмілася з уцечкай сакрэтных дакументаў ЗША. Пасля рэзкіх нападак Прыгожына на кіраўніцтва міністэрства, у ведамстве пачалі планаваць інфармацыйную вайну супраць яго.

Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

«Калі Мінабароны збіраецца паспрабаваць супрацьстаяць публічным заявам Прыгожына, разважалі ва ўстанове, то яны павінны знайсці саюзнікаў з роўным статусам для барацьбы з ім, а не рабіць гэтага самі, — гаворыцца ў адным дакуменце, пазначаным грыфам «цалкам сакрэтна». — Але да канца не было ўпэўненасці, як Мінабароны зможа паспяхова весці інфармацыйную вайну з Прыгожыным, калі расійскі ўрад не забароніць яму рабіць публічныя заявы».

У дакуменце адзначалася, што інфармацыя атрымана шляхам перахопу або праслухоўвання паведамленняў.

Са студзеня Прыгожын сцвярджаў, што падкантрольным дзяржаве расійскім СМІ сказалі пазбягаць цытавання або згадкі ПВК «Вагнер». Але Прыгожын валодае медыяімперыяй з вэб-сайтаў і тэлеграм-каналаў, што дазваляе яму гучна заяўляць пра сябе.

Некаторы час Прыгожыну дазвалялі лаяць чыноўнікаў, гэта адпавядала пуцінскай стратэгіі падзелу палітычнай тэрыторыі і поля бітвы ва Украіне на асобныя групы, каб ніводная з іх не стала занадта магутнай, робіць высновы Washington Post.

«ПВК «Вагнер» і Прыгожын заўсёды ўяўлялі сабой праблему адзінаначалля ў гэтай вайне, — цытуе Washington Post Роба Лі, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута даследаванняў замежнай палітыкі ў Філадэльфіі. — Пуціну падабаецца выкарыстоўваць групоўкі, якія канкурыруюць між сабой, як спосаб захавання ўлады, але гэта вельмі шкодна ў ваеннай аперацыі».

У сакрэтных дакументах няма адказу на пытанне, атрымлівала ПВК «Вагнер» боепрыпасы ці не, пра што апошнія месяцы заяўляў Прыгожын. Праверыць гэта складана праз тое, што боепрыпасы размяркоўваліся праз аператыўную групу ў Бахмуце.

Амерыканская разведка не выключае, што заявы Прыгожына могуць быць абгрунтаванымі, бо кіраўнік Генштаба Валерый Герасімаў, «па паведамленнях, загадаў спыніць пастаўкі боепрыпасаў … а таксама планаваў вайскова-транспартныя рэйсы, прызначаныя для перавозкі боепрыпасаў» у штаб ПВК у Растове-на-Доне, адзначаецца ў адным з дакументаў.

Акрамя таго, з уцечкі вынікае, што Прыгожын маліў Пуціна працягнуць набіраць наймітаў у турмах, пачаць навучаць нядаўна мабілізаваных і прасіў «садзейнічаць вярбоўцы замежных баевікоў, а менавіта афганцаў» ва Украіну.

У дакуменце са спасылкай на перахопы ФСБ гаворыцца, што Пуцін загадаў Прыгожыну вырашыць гэтыя пытанні з Мінабароны.

Камандзіры ПВК «Вагнер» адпраўлялі дрэнна навучаных зняволеных, якім часта пагражае пакаранне ў выпадку адступлення з перадавой, для нападу на ўкраінскія пазіцыі ў Бахмуце. Гэтая стратэгія прывяла да нязначных тэрытарыяльных перамог, але прыкметна вялікіх страт: паводле ацэнак ЗША, са снежня загінула каля паловы расійскіх вайскоўцаў.

Каментары2

  • Рэальнасьць
    06.05.2023
    Як паказвае гісторыя, у рэшце рэшт, дыктатуры заўсёды з'ядаюць сваіх прыхільнікаў.
  • Сумленне
    07.05.2023
    Такое ашушчэніе, што нашай ніве нехта прыплочвае за піяр гэтага крывавага гобліна. Спыніцеся, лепш лішні раз узгадайце пра Скурко і Марціновіча.

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць