Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што з-за «снараднага голаду» групоўка 10 мая перадасць пазіцыі «Вагнера» ў Бахмуце падраздзяленням Мінабароны РФ і выведзе тых, хто застаўся, у тылавыя лагеры.

Скрын відэа
«Я выводжу падраздзяленні ПВК «Вагнер» з Бахмута, таму што пры адсутнасці боепрыпасаў яны асуджаныя на бессэнсоўную гібель», — заявіў Прыгожын у звароце, які адрасаваны вайсковаму камандаванню, прэзідэнту і народу Расіі.
Раней Прыгожын з-за недахопу боепрыпасаў абмацюкаў кіраўніцтва Мінабароны РФ на фоне трупаў сваіх наймітаў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары