Нерухомасць22

Што не так з новай рэканструкцыяй будынка ў гістарычным цэнтры Брэста?

Будынак па вуліцы Будзённага, 33 у гістарычным цэнтры Брэста хутка чакае рэканструкцыя. Ужо пачынаюцца дэмантажныя работы: выносіцца смецце, зносяцца перакрыцці і перагародкі. Дом збіраюцца перарабіць пад крамы і офісы. Але праект яго рэканструкцыі выглядае незаконным. Гэта ўжо не першы выпадак, калі «Палессежылбуд» рэалізуе свае праекты насуперак дзеючаму заканадаўству — і кожны раз ім гэта сыходзіць з рук.

Так цяпер выглядае дом на брэсцкай вуліцы Будзённага, 33. Фота: «Вячэрні Брэст»

Двухпавярховы дом, пра які ідзе гаворка, быў пабудаваны ў 1924 годзе па праекце брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Сярод яго праектаў мадэрнісцкія дамы Юзафа Рапапорта (пл. Свабоды, 3), Генрыка Расінскага і Уладзіміра Нікановіча (вул. Чкалава, 15), Давіда Готліба (вул. Будзённага, 25), Бруха (вул. Будзённага, 28). 

Па праекце пры рэканструкцыі дома збіраюцца ўзвесці прыбудовы, стварыць мансардавы паверх, пашырыць аконныя і дзвярныя праёмы, стварыць новы негістарычны дэкор на фасадах — усё гэта парушэнне заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэгламентаў зон аховы гістарычнага цэнтра Брэста. І вось чаму.

Так будынак, згодна з планам, будзе выглядаць пасля рэканструкцыі 

Будынак размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Брэста». У рэгламентах ахоўнай зоны прапісаная забарона на «страту адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей шараговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (у тым ліку знішчэнне, змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў)». Дом на Будзённага, 33 аднесены менавіта да такой шараговай забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей з праекта зона аховы «Гістарычнага цэнтра г. Брэста»

Тут варта растлумачыць, што габарытамі будынка з’яўляюцца яго памеры ў плане, вышыня і аб'ём, то-бок праекціроўшчыкі не маюць права выходзіць за межы сучасных агараджальных канструкцый: ні дабудаваць, ні надбудаваць, ні пашырыць дах пад мансарду. А да характару архітэктуры фасадаў адносяцца і памеры праёмаў, і матэрыялы аддзелкі, і асаблівасці дэкору. 

І ўсё тое, што рабіць з будынкам забаронена, праекціроўшчыкі заклалі ў сваім праекце. Відаць, разумеючы гэта, у ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе прыведзены толькі адзін фасад — дваровы. Як будзе выглядаць вулічны фасад, не паказваюць. Але нават па дваровым бачна, што гістарычны будынак цалкам страчвае сваё няхай і аскетычнае, але гістарычнае аблічча.

Альтэрнатывай рэканструкцыі названая адмова ад праекта і «прывядзенне вонкавага аблічча будынка да аблічча будынка, што адпавядае праекту архітэктара Мікалая Сінкевіча 1924 года». Але праекціроўшчыкамі гэты варыянт названы «нерацыянальным ва ўмовах сціснутай забудовы», а таксама «неадпаведным сучаснаму абліччу цэнтральнай часткі горада Брэста».

Пад сучасным абліччам аўтары, мабыць, маюць на ўвазе малакаштоўныя з архітэктурнага пункту гледжання «постмадэрнісцкія» будынкі (то-бок «пад даўніну», але з максімальнай выгадай для забудоўшчыка), якія як грыбы растуць на месцы вынішчанай за апошнія гады гістарычнай забудовы. Яскравы прыклад — турыстычная вуліца Савецкая, на якой тым самым турыстам ужо і паказаць няма чаго, акрамя крам і рэстарацый. 

Паказальна, што «Палессежылбуд» ужо адзначыўся скандальнымі рэканструкцыямі: фактычна быў знішчаны будынак па вуліцы Леніна, 42 у Брэсце, які таксама быў узяты пад ахову, як шараговая забудова.

Дом на вуліцы Леніна, 42 у Брэсце да рэканструкцыі (злева) і пасля. Фота: wikimapia.org і photobuildings.com

Плануецца змяненне да непазнавальнасці гістарычных казарм XIX стагоддзя на вуліцы Шчорса, 2 і 4 у Гродне са зносам частак, якія замінаюць зрабіць заезд.

Казармы на вуліцы Шчорса ў Гродне да рэканструкцыі (злева) і на рэндары забудоўшчыка. Фота: «Вячэрні Гродна» і рэндар «Палессежылбуд»

А нядаўна стала вядома, што гэтая арганізацыя выкупіла і плануе рэканструяваць гродзенскі Дом афіцэраў, помнік міжваеннага канструктывізму. Ён хоць і мае статус гісторыка-культурнай спадчыны, але з улікам папярэдняга досведу арганізацыі, ёсць небеспадстаўныя апаскі наконт захавання аўтэнтычнасці будынка. 

Пакуль жа застаецца толькі спадзявацца, што абыходжанне гэтай арганізацыі з нашай архітэктурнай спадчынай нарэшце зацікавіць адпаведныя органы. 

Каментары2

  • Літвін
    05.05.2023
    Яны там ё***ліся ці наўмысна знішчаюць спадчыну, рукі трэба секчы ім у самым прамым сэнсе слова літэральна ампутаваць
  • Эюя
    05.05.2023
    Літвін, так і ёсць. Проста зруйнаваць цяжкавата, лягчэй сапсаваць будынкі і атачэнне прымітыўным мадэрнізмам.

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць33

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць33

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць