Усяго патроху22

А можа не варта так часта касіць газон? Вось што пра гэта кажа навука

З надыходам вясны вяртаецца і традыцыйны клопат на прысядзібным участку: касьба травы. Расказваем, калі распачаць сезон касьбы і як часта гэта трэба рабіць.

Трава

У Беларусі звычайна пачынаюць касіць траву ў канцы красавіка — пачатку мая, калі трава дасягае вышыні каля 10—15 см. Аднак канкрэтны момант залежыць ад кліматычных умоў у бягучым годзе і ад рэгіёна краіны, таму лепш арыентавацца на стан травы, а не толькі на каляндар. У любым выпадку рэгулярная касьба травы дапамагае падтрымліваць выгляд участка і спрыяе росту больш здаровай травы.

Падрыхтоўка да касьбы

Перад пачаткам касьбы з участка прыбіраюць усе прадметы, якія могуць нарабіць шкоды як інструменту, так і ўладальніку (садовыя фігуркі, каменьчыкі, галінкі, раскіданыя дзіцём цацкі і г. д.). Рэкамендуецца павырываць усё пустазелле, прайсціся па газоне з граблямі ці мяцёлкаю з жорсткімі прутамі для таго, каб выбраць сухую траву ці мох, разрыхліць глебу. Гэтая працэдура абавязковая пры першай касьбе і перад зімою.

Калі трава пасеяная ў тым жа годзе, то пры першай касьбе зразаюць толькі верхавіны на 1—2 см. Гэта дапаможа ёй кусціцца і стаць больш густой.

Аднак не трэба спяшацца з першай касьбой як маладога газона, так і старога. Затрымка кашэння вясною на некалькі тыдняў, як адзначаюць спецыялісты-біёлагі, павялічвае відавую разнастайнасць газонаў, бо трава — гэта сховішча для насякомых, а кветкі — іх ежа.

Пры правядзенні рэгулярнай касьбы вучоныя раяць пакідаць некаторыя ўчасткі газонаў некранутымі. Гэта знізіць негатыўнае ўздзеянне касьбы на жывёльны свет, бо будуць захаваныя кветкі і расліны, дзякуючы якім яны харчуюцца.

Калі газон перарос, то не спяшайцеся адразу ўсё скасіць «пад корань». Лепш правесці стрыжку за 2—3 разы на працягу некалькіх дзён, пачаўшы з укарачэння на адну трэць. Гэта дасць траве час адаптавацца.

Калі касіць

Лепш за ўсё касіць траву ў пахмурны, але не дажджлівы дзень. У такіх умовах трава лепш адаптуецца да пашкоджанняў. Не варта касіць траву ў моцна спякотны дзень, калі яна перасохла, бо гэта можа прывесці да пашкоджання каранёў і пагаршэння яе здароўя. Лепш за ўсё працаваць зранку ці вечарам.

Каб пазбегнуць пашкоджання каранёў і атрымаць больш роўны вынік, рэкамендуецца выкарыстоўваць востры інструмент і мяняць напрамак касьбы. Спачатку праходзяцца па траве ўздоўж, а наступным разам — упапярок. Так атрымаецца роўная паверхня.

Не трэба касіць траву і ў перыяды, калі пагражае засуха. Гэта дапаможа ўтрымаць ваду ў глебе. Спецыялісты раяць скошваць траву толькі ў месцах, дзе гэта неабходна, напрыклад, па меркаваннях бяспекі.

Як часта касіць і на якую вышыню

Перыядычнасць касьбы залежыць ад пары года і ўмоў надворʼя.

Звычайна ўвесну, калі трава знаходзіцца ў перыядзе актыўнага росту, гэта робяць раз ці два разы на тыдзень. Летам косяць раз на 10 дзён, а ўвосень — раз на два тыдні ці радзей.

Вышыня касьбы залежыць ад віду газона.

Апошнія гады сярод уладальнікаў прысядзібных участкаў набывае папулярнасць так званы маўрытанскі газон, на якім разам з травою расце шмат лугавых кветак. Такі газон патрабуе касьбы два разы на год, каб расліны паспявалі даваць насенне.

Што рабіць са скошанаю травою

Калі трава не збіраецца ў спецыяльны адсек газонакасілкі, то ў сухое і гарачае надворʼе яе лепш пакінуць раскіданаю. Так яна папрацуе ў якасці мульчы.

Калі ж чакаюцца дажджы ці стаіць вільготнае надворʼе, траву варта прыбраць. У адваротным выпадку яна пачне гнісці, будзе перашкаджаць выпарвацца лішняй вільгаці і стане месцам для росту грыбкоў.

З маўрытанскага газона траву абавязкова прыбіраюць.

Чытайце яшчэ:

Цвіце вішня — пара садзіць бульбу

Абразаеце сад? Не спяшайцеся выкідаць галінкі дрэваў і кустоў

Крапіва, медуніца, макрыца ды іншае пустазелле, якое ўзбагаціць ваш стол

Каментары2

  • Зелянстрой Жэсавіч
    07.05.2023
    Усё жэстачайшэ скасіць пад корань і выскубсьці граблямі! Штобы газон напамінал чало нашага несменнага крэпкахазяйсцвеннага рукавадзіцеля.
  • Дундуріньш
    07.05.2023
    Як раз дакладна сёньня "пагаліў" свой газон. Можна б было пачакаць яшчэ тыдзень, але "пагаліў", 1) покі дзьмухаўцы не парассеяліся, і 2) у якасьці прафіляктыкі ад кляшча, бо побач лес. Летась не сьпяшаўся гэта рабіць, і кот набраўся кляшчоў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў2

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму9

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць