Улады прызналі экстрэмісцкім медаль Аб'яднанага пераходнага кабінета
Гэта ўзнагарода з надпісам «Беларусь перадусім», якая выклікала гарачую дыскусію.

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска медаль з надпісам на аверсе «Гонар i годнасць» і з надпісам на рэверсе «Беларусь перадусiм!» з калодкай, абцягнутай стужкай блакітнага колеру з бела-чырвона-белай устаўкай у цэнтры, а таксама яе лічбавыя выявы прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», піша «Вясна».
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў медаля пакуль няма, але ён абнаўляецца не адразу.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары