Міжнародны саюз трыятлона дапусціў беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў
Беларускія і расійскія спартсмены змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза трыятлона. Такое рашэнне выканаўчы камітэт міжнароднай федэрацыі прыняў 13 красавіка.

Міжнародны саюз трыятлона тлумачыць сваё рашэнне рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), які дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе.
«Пастанова была прынятая для таго, каб стварыць умовы для ўдзелу ў спорце незалежных нейтральных спартоўцаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі, а таксама афіцыйных асоб з абедзвюх краін», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднага саюза трыятлона.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары