Грамадства11

У Мінтрансе расказалі, чаму праблема пабудаваць бетонку і колькі такіх зробяць за 2023 год

У Беларусі не могуць моцна рушыць наперад у будаўніцтве трывалых бетонных дарог. Хаця, здаецца, хапае і матэрыялу, і абсталявання, і дарожнага палатна, якое мае патрэбу ў рамонце. Але тэхналогію не спяшаюцца пераносіць на трасы, канстатуе СТБ.

Скрын відэа

Цэментныя заводы зведалі маштабную рэканструкцыю, дарожнікі асвойваюць бетонаўкладчыкі і ўсё больш «бетонак» наносяць на карту краіны. За апошнюю пяцігодку ў Беларусі праклалі або аднавілі 176 кіламетраў аўтадарог з бетонным пакрыццём.

У 2023 годзе запланаваны ўвод паўднёва-заходняга аб'езду Магілёва — 11,5 кіламетра. Таксама працягваюцца работы па рэканструкцыі аўтадарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна (15 кіламетраў) з уводам у наступным годзе. Таксама ў гэтым годзе пачнецца рэканструкцыя ўчастка аўтамабільнай дарогі М3 ад Лагойска да Плешчаніц, каля 15 кіламетраў. Усе гэтыя дарогі будуць у цэментнабетонным выкананні, распавёў Рыгор Глазко, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Але ён прызнае, што пералік можа падацца бедным.

І называе некалькі праблем з бетонным пакрыццём. Гэта складанасці тэхналагічнага характару. Асфальт застывае за лічаныя гадзіны, па заканчэнні якіх можна запускаць рух. 

Бетон у гэтых адносінах больш пераборлівы — 28 сутак па ім нельга не тое што пускаць тэхніку, але нават хадзіць.

Ён павінен набраць трываласць. Таму дарожнікі вымушаны перанакіроўваць транспартныя патокі, што не заўсёды зручна.

Акрамя таго, догляд за бетонам вельмі спецыфічны. «Асаблівасці — гэта швы. І гэтыя швы трэба пры добрых умовах ачышчаць, выдзімаць. Недзе дагерметызаваць», — тлумачыць Уладзімір Латушкін, генеральны дырэктар упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама.

Пытанні застаюцца і ў частцы зімовага ўтрымання бетонных дарог. У першыя гады эксплуатацыі пасыпаць пакрыццё соллю і іншымі агрэсіўнымі саставамі нельга.

Каментары1

  • пкпк
    10.04.2023
    сказали бы прощэ - ДЕНЕХ НЕТ

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі8

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі8

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць