Навука і тэхналогіі33

Нейрасетка ChatGPT ужо хутка сутыкнецца з больш прасунутым канкурэнтам

Праз некалькі тыдняў у свабодны доступ выйдзе Bard — новы штучны інтэлект ад кампаніі Google.

Фота: Alana Jordan, pixabay 

Кампанія Google 6 студзеня анансавала хуткае з'яўленне ў агульным доступе новага дыялогавага штучнага інтэлекту пад назвай Bard. Новая нейрасетка, як і яе нашумелы кампаньён ChatGPT, заклікана імітаваць рэальны чалавечы дыялог, сістэматызаваць і спрашчаць гіганцкія масівы інфармацыі, а таксама дапамагаць кожнаму карыстальніку ў вырашэнні яго бытавых і прафесійных задач.

Напрыклад, можна будзе атрымліваць арыгінальныя парады альбо адказы на любыя складаныя пытанні, хутка пісаць сцэнарыі, артыкулы ці эсэ на розныя тэмы, складаць паэмы, вершы ці песні, ствараць музыку ці праграмныя коды для новых дадаткаў і многае-многае іншае.

Bard заснаваны на ўласнай моўнай мадэлі ад Google для дыялогавых дадаткаў (Language Model for Dialogue Applications, ці скарочана LaMDA). Гэта шматфункцыянальная мадэль падтрымлівае велізарную колькасць моў для камфортнай і зразумелай размовы.

Па запэўненнях кампаніі, гэтая нейрасетка пры апрацоўцы запытаў ад карыстальнікаў зможа абапірацца не толькі на даступную ўсім інфармацыю аб свеце, але і на «ўласную моц, інтэлект і крэатыўнасць».

«Bard будзе найлепшым сябрам і для пытлівых пачаткоўцаў, і для творчых энтузіястаў. Напрыклад, ён дапаможа растлумачыць новыя адкрыцці касмічнага тэлескопа NASA вашаму 9-гадоваму дзіцяці альбо даведацца больш пра лепшых футбольных гульцоў на гэты момант і затым адразу атрымаць інфармацыю пра неабходныя практыкаванні, каб таксама развіць свае навыкі», — падкрэслівае Сундар Пічаі, генеральны дырэктар Google і Alphabet.

Паводле яго слоў, Bard стане даступны ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. У саму нейрасетку кампанія Google інвеставала каля 400 млн даляраў.

Чытайце яшчэ:

Жарты скончыліся. Бясконцы серыял ад штучнага інтэлекту Nothing, Forever быў заблакаваны з-за аднаго выразу 

Школьнікі з Тэнэсі стварылі новую рабатызаваную руку свайму аднакласніку

Што такое ChatGPT і чаму да яго ставяцца неадназначна? 

Каментары3

  • Біл Гейцс
    08.02.2023
    Недакладнаяя інфармацыя. Гугл адстае ад ChatGPT на некалькі гадоў
  • ром
    08.02.2023
    Спрашивал у ЧатаГПТ на счет путина))) он говорит что нормальный парень)) много достижений сделал)
  • ChatGPT
    08.02.2023
    ром, что ты мог спросить, если даже без ошибок не можешь комментарий написать?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць