Грамадства

У Гомелі пачаўся суд над працоўнымі з «Рабочага руху»

У Гомельскім абласным судзе распачынаецца разгляд «справы Рабочага руху», фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення, піша «Вясна».

Суд па «справе Рабочага руху» 9 лістапада 2022 года. Скрыншот з відэа ATN

Згодна з матэрыяламі справы, удзельнікі «Рабочага руху» «ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да беларускіх суб'ектаў гаспадарання пра спосабы абыходу мер абмежавальнага характару (санкцый), а таксама пра механізмы процідзеяння такім спосабам». Паведамляецца, што некаторыя абвінавачаныя планавалі варыянты блакавання вытворчасці на «Гродна Азот» і «БМЗ».

18 кастрычніка 2021 года — амаль праз месяц пасля затрымання фігурантаў справы — «Рабочы Рух» быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

Крымінальная «справа Рабочага Руху» знаходзілася ў вытворчасці следчага аддзела ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

— Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца па арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

— Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч і Сяргей Шамецька — па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

— Аляксандр Капшуль — па ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Суд пакуль разглядаецца ў адкрытым рэжыме. На працэс прыехала шмат прадстаўнікоў дзяржаўных медыя.

«Зразумеў, што затрымаюць і выкінуўся з цягніка». Дзесяцярых беларусаў будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — падрабязнасці справы «Рабочага руху»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць