Пра тое, што былы супрацоўнік дзяржаўнага тэлеканала АНТ Дзмітрый Семчанка адбывае цяпер арышт у 13 сутак, расказалі ягоныя сваякі выданню «Медыязона».

Суд праходзіў па справе аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП).
16 верасня суд ужо арыштоўваў Семчанку на 15 сутак па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (артыкул 19.1 КаАП), а ягоную жонку Юлію аштрафаваў на 960 рублёў за «рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў». За што менавіта судзілі тады Семчанку і па якім артыкуле аштрафавалі яго жонку — не ўдакладнялася.
У жніўні 2020 года Дзмітрый Семчанка звольніўся з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў прэзідэнцкі пул журналістаў. У верасні 2020 года яго арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту.
-
У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»
-
«Экстрэмісцкімі» прызналі інстаграм-старонку Канстанціна Каверына і 250 стыкераў
-
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары