Культура

Вітаўту Кіпелю — 95 гадоў

Сёння святкуе юбілей патрыярх беларускай эміграцыі, бацька беларускага эміграцыязнаўства Вітаўт Кіпель.

Ён нарадзіўся 30 мая 1927 года ў сям’і Яўхіма і Марыі Кіпеляў. Пасля арышту бацькі маці з малым сынам выехала следам за ім у Расію ў высылку (Налінск, Кіраў, Арол).

Кіпелі змаглі вярнуцца ў Мінск толькі ў 1942 годзе. А ў 1944 годзе зноў сям’я была вымушаная была ехаць у выгнанне, гэтым разам на Захад. Такім чынам у Беларусі Вітаўт Кіпель пражыў толькі восем гадоў свайго жыцця.

У пасляваеннай Нямеччыне Вітаўт Кіпель скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, вучыўся ва ўніверсітэце ў Цюбінгене. У Лёвенскім каталіцкім універсітэце ў Бельгіі здабыў ступень доктара мінералогіі. У сярэдзіне 1950-х перабраўся ў ЗША. У Нью-Ёрку ён ажаніўся з Зорай Савёнак, што стала вернай спадарожніцай жыцця і аднадумцай.

Разам Кіпелі сабралі і сістэматызавалі найбагацейшую калекцыю эміграцыйнай беларускай перыёдыкі і друку, выдадзеных на Захадзе.

171 скрыня каштоўных матэрыялаў была перададзеная на захаванне ў Нью-Ёрскую публічную бібліятэку. Гэты збор стаў асновай фундаментальнай працы «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе» — настольнай кнігі гісторыкаў эміграцыі і ўсіх зацікаўленых беларусістыкай.

Сам Вітаўт Кіпель доўгі час быў выканаўчым дырэктарам Даследчага цэнтра навукі і тэхналогіі Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі.

З 1982 года дзеяч займае пасаду старшыні адной з найбольш уплывовых беларускіх навуковых устаноў замежжа —Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

Ён быў стваральнікам і дырэктарам беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі, на працягу 1960—1980-х стала супрацоўнічаў з беларускай рэдакцыяй «Радыё Свабода».

У 1972—1982 гг. ён займаў пасаду старшыні Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў, а ў 1974 годзе быў абраны старшынёй Рэспубліканскай федэрацыі этнічных клубаў штата Нью-Джэрсі. У 1978—1982 гадах доктар Кіпель быў старшынём Этнічнай рады штата Нью-Джэрсі.

Адным з найважнейшых акадэмічных унёскаў Вітаўта Кіпеля з’яўляецца праца «Беларусы ў ЗША», надрукаваная па-беларуску ў 1993 годзе і па-англійску ў 1999 годзе. Аўтар скрупулёзна збіраў інфармацыю пра беларусаў па кожным амерыканскім штаце. У 2018 і 2020 гг. кніга была сур’ёзна дапрацаваная і перавыдадзеная ў Мінску.

Вітаўт Кіпель — аўтар кнігі ўспамінаў «Жыць і дзеіць», якая пабачыла свет у Мінску ў 2015 годзе і дзе адлюстраваныя перыпетыі жыцця беларусаў у ХХ ст., шляхі захавання нацыянальнай самасвядомасці і пашырэння беларушчыны.

Мы віншуем Вітаўта Кіпеля з 95-годдзем і зычым яму здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця і працы на беларускай ніве!

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць