Эканоміка

«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай

Сакрэт беларускага «эканамічнага цуду» просты: гэта атрыманне расійскіх энергарэсурсаў па субсідаваных цэнах, перапрацоўка іх і продаж вырабленых з іх нафтапрадуктаў і хіміі ў Еўропу і Украіну. Вайна змяніла расклад. «Наша Ніва» даведалася, як у цяперашніх умовах ідуць справы на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Рэзервуары запоўненыя

Праз адсутнасць рынкаў збыту Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і «Нафтан» апынуліся ў складаным становішчы.

«Праз лішак гатовай прадукцыі ў Мазыры спынілі частку ўстановак. Увесь таварны парк (рэзервуары) запоўненыя, гатовую прадукцыю разліваюць у цыстэрны на колах. Дзве тысячы цыстэрнаў ужо стаяць поўнымі, вагоны пад светлыя нафтапрадукты заканчваюцца», — кажа Аляксандр Сакалоў, прадстаўнік «Рабочага руху».

Паводле яго слоў, пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да беларускіх НПЗ Украіна стала асноўным напрамкам, куды ішла наша прадукцыя. На гэтую краіну прыходзілася каля 80 % экспарту. Нейкая частка пакрывала патрэбы самой Украіны, астатняе ішло далей у Еўропу.

«Трэба разумець, што, хоць «Нафтан» і быў пад санкцыямі, з дапамогай розных схем і садзейнічання ўкраінскага боку ён усё роўна пастаўляў сваю прадукцыю ў Еўропу. Цяпер гэты шлях зачынены, у тым ліку фізічна, бо няма чыгуначнага злучэння паміж Беларуссю і Украінай», — адзначае суразмоўца.

Украінцы перакрылі чыгункі, каб па іх не маглі перакідаць падмацаванні і паліва для расійскіх інтэрвентаў.

Летась пастаўкі беларускага бензіну ва Украіну выраслі на 17%, паведамлялі СМІ са спасылкай на кансалтынгавую групу «А-95». 78% у імпарце бензіну ва Украіну прыходзілася на беларускую долю.

Няпоўную загрузку заводаў у сённяшніх умовах прызнавалі і ўлады. Так, калі Мазырскі НПЗ у 2020-м перапрацоўваў 24—25 тысяч тон сыравіны ў дзень, то цяпер тэмпы знізіліся да 13,7 тысяч. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе Рады бяспекі ў красавіку казаў, што ва ўмовах санкцый заводы працуюць на забеспячэнне ўнутранага рынку.

13,7 тысяч за дзень для ўнутранага, аднак, зашмат. Частку прадукцыі, мяркуючы па ўсім, такі ўдаецца экспартаваць у абыход санкцый.

«Заробкі супрацоўнікаў упалі прыблізна на траціну»

Цяжкасці з продажам прадукцыі прывялі да зніжэння заробкаў рабочых. Па словах Сакалова, супрацоўнікі Мазырскага НПЗ атрымліваюць толькі аклад і прэмію, выплаты іншых відаў надбавак прыпыненыя. На «Нафтане», па інфармацыі суразмоўцы, сітуацыя яшчэ горшая.

«Акрамя таго, што там прыпыненыя матэрыяльныя выплаты па калектыўных дамовах і зніклі выплаты дапамогі да адпачынку, зрэзаныя і самі прэміі. Такім чынам, рэальныя заробкі супрацоўнікаў упалі прыблізна на траціну», — паведаміў Аляксандр Сакалоў.

Аб складанай сітуацыі ў беларускай нафтаперапрацоўчай галіны «Нашай Ніве» распавялі і ў эканамічнай службе НАУ.

Па іх словах, беларускі эканамічны цуд у вялікай ступені быў заснаваны на перапродажы расійскіх энергарэсурсаў у Еўропу і Украіну. Сучасныя ўмовы фактычна пазбавілі Беларусь гэтай крыніцы даходу.

«Па гэтай прычыне сальда гандлю таварамі з РФ заўсёды было адмоўным, а з Украінай станоўчым. З уводам санкцый беларускі экспарт стаў усё мацней пераарыентоўвацца на Украіну ці транзіт праз Украіну», — адзначылі ў НАУ.

Усё змяніла вайна

Па інфармацыі НАУ, да пачатку вайны нават сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі заставаліся малаэфектыўнымі, бо была магчымасць абыходзіць іх праз Украіну.

«Велізарная частка прадукцыі падсанкцыйных прадпрыемстваў ішла ва Украіну на продаж альбо для перамаркіроўвання і рээкспарту ў Еўропу пад выглядам украінскіх.

У самым складаным становішчы быў «Беларуськалій» пасля забароны транзіту праз Літву, але і там былі планы перавалкі праз украінскія парты. Па шэрагу прычын еўрапейцы і амерыканцы не рабілі захаду па прыкрыцці гэтай шчыліны.

Але пасля пачатку вайны сітуацыя рэзка памянялася. Прамы прыгранічны гандаль пакуль паралізаваны. Ёсць спробы правозіць трактары МТЗ ва Украіну праз Польшчу, але з бензінам, каліем, азотнымі ўгнаеннямі сітуацыя блізкая да катастрафічнай», — кажуць у эканамічнай службе НАУ.

Суразмоўцы адзначаюць, што пасля сыходу расійскіх войскаў з поўначы Украіны ўзнікае моцны запыт на аднаўленне паставак паліва. У тым ліку для забеспячэння ім украінскай арміі. Аднак аднаўленне паставак у гэтым кірунку — няпростая задача.

«РФ можа быць супраць такіх паставак і лёгка зможа прымусіць Лукашэнку гэтага не дапусціць. З іншага боку, цэнтральная ўлада ва Украіне таксама можа быць больш асцярожнай з падтрымкай рэжыму, які дазволіў аблажыць Кіеў з поўначы.

Так, бензін з Мазыра таннейшы, але ён аплачвае ракеты, якія ляцяць ва Украіну, таксама ўзнікае пытанне, як потым патрабаваць нафтавага эмбарга ад Еўропы, калі працягваць купляць нафту самім?

Таму казаць аб тым, наколькі рэальнае аднаўленне працы ў гэтым кірунку, складана», — адзначылі ў эканамічнай службе НАУ.

Чытайце таксама: 
Мінскі завод безалкагольных напояў спрабуе заняць месца Coca-Cola на расійскім рынку

Каментары

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»73

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка16

Польская пракуратура: Прыкладаем усе намаганні па высвятленні месцазнаходжання Мельнікавай1

«Прыгадала татавы словы: трэба пальцамі калоць у вочы». Жанчына расказала, як выжыла падчас нападу маньяка-ліфцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»73

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць