Свет

Канцлер Германіі лічыць сваю палітыку ў дачыненні да паставак зброі Украіне правільнай. Але апазіцыя мае іншую думку

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц адхіліў папрокі лідараў апазіцыі ў нерашучасці па пытанні паставак цяжкіх узбраенняў Кіеву і заявіў, што прымае рашэнні ў каардынацыі з саюзнікамі Германіі, піша Deutsche Welle.

Олаф Шольц на круглым стале па дапамозе ўкраінскім бежанцам

«Я прымаю рашэнні хутка — і ў каардынацыі з нашымі хаўруснікамі», — заявіў Шольц у інтэрв'ю выданню Bild am Sonntag, якое выйдзе ў свет у нядзелю, 1 мая.

Па словах Шольца, ён не ўхваляе «залішнюю паспешлівасць і адзінкавыя дзеянні Германіі». Настойваючы на правільнасці абранага курсу, канцлер падкрэсліў, што «не настолькі палахлівы, каб падобныя абвінавачванні аказвалі на яго занадта моцнае ўражанне».

У той жа час ён падкрэсліў, што жорсткая крытыка яго рашэнняў цалкам легітымная, паколькі гэта з'яўляецца «часткай дэмакратыі». «Апазіцыя кідае сур'ёзны выклік. Для гэтага яна і існуе», — сказаў Шольц

Гаворачы аб усё большай колькасці незадаволеных яго палітыкай жыхароў Германіі, канцлер засведчыў, што «на замеры меркаванняў варта звяртаць увагу, але нельга ставіць свае дзеянні ў залежнасць ад іх, асабліва ў пытаннях вайны і міру гэта магло б стаць выбухованебяспечным».

Парламенцкая апазіцыя крытыкуе канцлера. Напярэдадні прэм'ер-міністр Баварыі і старшыня апазіцыйнага Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Маркус Зёдэр раскрытыкаваў пазіцыю Шольца і кіраўнічай кааліцыі па сітуацыі ва Украіне. Ён абвінаваціў канцлера ў нерашучасці і спробе сысці ад дыскусіі аб пастаўках цяжкіх узбраенняў Кіеву.

«Гэта не адпавядае прэтэнзіям на лідарства і ціску чаканняў, якія ўскладаюцца на ФРГ як на найбуйнейшую і наймацнейшую дзяржаву ў Еўропе», — заявіў Зёдэр.

Яшчэ раней пазіцыю Шольца па Украіне раскрытыкаваў старшыня апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Фрыдрых Мерц. Па ягоных словах, сваімі паводзінамі канцлер ФРГ ставіць пад пагрозу згуртаванасць усёй еўрапейскай супольнасці. Мы хочам ведаць, якая зброя пастаўляецца Кіеву, адзначыў лідар ХДС.

Як вынікае з сацыялагічнага апытання, праведзенага Інстытутам Insa па замове Bild am Sonntag, працай кіраўніка германскага Кабінета міністраў незадаволеныя 54% рэспандэнтаў (32% задаволеныя). Гэта рэкордна нізкі ўзровень падтрымкі Шольца з моманту яго ўступлення на пасаду і першы раз, калі пра сваю незадаволенасць канцлерам заявіла большасць апытаных.

Дарэчы, стала вядома, што ў панядзелак 2 тмая лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц наведае Кіеў. І гэта важны крок у кантэксце ўнутрыпалітычнага змагання Германіі. Шольц пакуль што такога кроку не зрабіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць123

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць