Вайна

Як выглядае і чым жыве Чарнігаў пасля аблогі — вялікі ФОТАРЭПАРТАЖ

Чарнігаў — адзін з гарадоў, які пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны асабліва пацярпеў ад абстрэлаў і бамбаванняў. У фотарэпартажы Ігара Бурдыгі для DW — пра тое, што цяпер адбываецца ў горадзе.

Месяц у аблозе

Вайна паставіла калісьці маляўнічы Чарнігаў на мяжу гуманітарнай катастрофы. У аблозе расейскімі войскамі прайшоў больш за месяц: з першых дзён уварвання да пачатку красавіка.

Удар па «Украіне»

Былая візітоўка Чарнігава — гасцініца «Украіна» на скрыжаванні цэнтральных праспектаў. Цяпер гэты будынак стаў адным з самых вядомых сімвалаў свядомага знішчэння горада. Яго разбурылі ракетным ударам ноччу 12 сакавіка.

Мэр горада-героя

«Гораду больш за 1000 гадоў, і ніколі не было прыкладаў, каб яго здавалі камусьці. Пасля таго, як я гэта заявіў, у мэрыю паляцелі 2 ракеты «Іскандэр». На жаль, яны ўпалі сярод дамоў, проста ў цэнтры горада. Вельмі шмат пацярпелых», — распавядае мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрошанка.

Больш за ўсё пацярпелі жылыя дамы

Гарадскія ўлады і абласная адміністрацыя працягваюць падлічваць наступствы разбурэнняў. Яны ўжо зараз сыходзяцца ў адным — больш за ўсё пацярпелі жылыя дамы.

Пад руінамі

Выратавальныя службы працягваюць разбіраць завалы, выцягваючы з-пад іх маёмасць, а часам і целы мясцовых жыхароў.

Інфраструктура разбітая

Камунальнікі аднаўляюць працу сістэм жыццезабеспячэння. Чарнігаў да гэтага часу застаецца без ацяплення, у горадзе праблемы з водазабеспячэннем, электрычнасцю і сувяззю.

Без грошай і прадуктаў

Большасць крам і кірмашоў у Чарнігаве альбо зачыненыя, альбо разбураныя. Гараджане выжываюць за кошт гуманітарнай дапамогі.

Стадыён імя Гагарына

Стадыён футбольнага клуба «Дзясна» разбураны артылерыйскім абстрэлам 5 сакавіка і бамбардзіроўкай з паветра 11 сакавіка. Дапамагчы аднавіць спартыўную пляцоўку абяцаюць Нямеччына і Дортмундскі клуб «Барусія», гульцом якога ў свой час быў чарнігаўчанін Андрэй Ярмоленка.

Кнігі пад адкрытым небам

Музей старажытнасцяў і яго бібліятэка па суседстве са стадыёнам таксама былі разбураныя падчас сакавіцкай бамбардзіроўкі горада.

Яблыневы сад

Расійская армія скідала некіравальныя авіябомбы і на жылыя кварталы Чарнігава, дзе ў прыватных дамах пражывалі сотні грамадзянскіх асоб. На фота: паліцэйскі аглядае варонку ад бомбы на месцы былога яблыневага саду на ўскраіне горада.

Разбураныя тройчы

«Наш дом разбуралі тройчы: спачатку бомбамі, потым трапіў артылерыйскі снарад, а пасля проста спалілі, — распавядае мясцовая жыхарка Ганна Дораш. — Ну, як гаворыцца, ворага сюды не пусцілі. Толькі што пасля гэтага нам рабіць, мы не ведаем».

Баі за горад

Расейская армія абстрэльвала Чарнігаў з трох напрамкаў. З сакавіка баі, у тым ліку з ужываннем цяжкай тэхнікі, вяліся ўжо на ўскраінах горада. На фота: расійскі танк Т-80, падбіты на адной з вуліц Чарнігава.

Без месца для вучобы

За месяц аблогі ў Чарнігаве, паводле звестак мэрыі, пацярпелі 27 школ і 37 дзіцячых садкоў — ацалела толькі кожная пятая ўстанова. На фота: школа №18, разбураная падчас авіяналёту 3 сакавіка. Пад заваламі школы ратавальнікі знайшлі цела мужчыны.

Магілы брацкія і безыменныя

За месяц баёў у горадзе загінулі больш за 700 гараджан. Целы дзясяткаў дагэтуль не ідэнтыфікаваныя — некаторых з іх хавалі, нават не чакаючы блізкіх для апазнання.

Вяртацца пакуль небяспечна

Мясцовыя ўлады асцерагаюцца, што з-за разбурэння амаль усіх прамысловых прадпрыемстваў і прыпынку бізнэсу горад не хутка назбірае грошы на аднаўленне і нармальнае функцыянаванне. Гараджан папярэджваюць: жыць у Чарнігаве дагэтуль небяспечна.

Рэшткі мірнага жыцця

Мясцовыя вяртаюцца ў знішчаныя кватэры, каб забраць рэшткі ацалелых рэчаў. Андрэй пераехаў да сваякоў у глыб вобласці — уласнага жылля ў яго больш няма.

Эвакуацыя працягваецца

Дабрачынныя арганізацыі працягваюць вывозіць з Чарнігава тых, хто страціў дом і напалоханы вайной, у бяспечныя месцы. На фота: эвакуацыя падапечных яўрэйскага цэнтра пры гарадской сінагозе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа18

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць