Меркаванні

Шрайбман: Мы блізкія да вычарпання эфекту страху з боку чытачоў незалежных СМІ

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман даў каментар праекту «Філін» у сувязі з сённяшнім прызнаннем уладамі «Нашай Нівы» экстрэмісцкім фармаваннем.

Арцём Шрайбман. Фота: DELFI / Šarūnas Mažeika

У снежні суд прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала Шрайбмана, і ў каментары «Філіну» ён ацаніў наступствы дзеянняў сілавікоў у тым ліку і зыходзячы з уласнага вопыту:

«Я думаю, што вельмі складана выдзеліць эфект дзеянняў улады з агульнага трэнду падзення аўдыторыі беларускіх тэлеграм-каналаў. Напрыклад, ёсць устойлівы трэнд: некалькі месяцаў, а па некаторых каналах хутка ўжо будзе год, як ідуць адпіскі чытачоў. Людзі баяцца, дэпалітызуюцца, адключаюцца ад кантэнту, які прыносіць ім дэпрэсіўныя навіны».

На думку эксперта, паведамленні аб прызнанні медыя экстрэмісцкім фармаваннем дадаткова адпужвае нейкую частку аўдыторыі:

«Але казаць пра тое, што без гэтых запалохванняў колькасць чытачоў засталася б на ранейшым узроўні, я б не стаў».

Паводле слоў Шрайбмана, пасля прызнання ягонага канала «экстрэмісцкім» у першыя дні назіраўся актыўны рост колькасці праглядаў. А потым працягнулася тэндэнцыя, якая была да гэтага: адпіскі, зніжэнне аўдыторыі — па вышэйзгаданых прычынах.

«На маю працу гэта ніяк не паўплывала, таму што я знаходжуся не ў Беларусі і ў мяне няма падставы перажываць адносна падобных дзеянняў беларускіх уладаў».

Эксперт не выключае, што большасць з тых, хто асцерагаецца адказнасці за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы, ужо адпісаліся ад іх. І на іх новыя дзеяньні ўладаў ужо не падзейнічаюць:

«Думаю, мы блізкія да вычарпання эфекту страху. Але дэпалітызацыя будзе працягвацца, яна доўжыцца ўжо шмат месяцаў. Гэта аб'ектыўны працэс, ён не звязаны з працай ГУБАЗіК і рашэннямі судоў.

І калі на сумленні рашэнняў аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі публікацый «НН» ляжыць 10% страты чытацкай аўдыторыі — можа быць, але не ўпэўнены, што больш.

Я б не пераацэньваў эфекту гэтых дзеянняў уладаў.

Прызнанне медыя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» трэба ўладам, каб зрабіць незалежныя крыніцы інфармацыі максімальна таксічнымі для беларускай аўдыторыі. Каб людзі баяліся дзяліцца інфармацыяй у сваім коле зносін, у чатах і сацсетках. Зрабіць гэта небяспечным і знізіць аўдыторыю СМІ».

Перспектывы незалежнай прэсы цалкам залежаць ад перспектыў палітычнай сітуацыі ў краіне, перакананы Арцём Шрайбман. Пры захаванні статус-кво будзе назірацца далейшае падзенне і дэпрэсія аўдыторыі, далейшая дэпалітызацыя. А таксама радыкалізацыя тых, хто працягне браць інфармацыю з незалежных крыніц:

«Людзі апускаюцца ў інфармацыйнае поле, у якім яны знаходзяцца з 2020-га, нянавісць да ўладаў толькі мацнее ў адданай аўдыторыі незалежных СМІ».

На думку эксперта, гэта будзе адбывацца і далей, пакуль палітычная атмасфера ў краіне не зменіцца:

«Калі гэта адбудзецца і ў палітыку вернуцца масы беларусаў, тыя ж, якія ў ёй былі ў 2020-м, калі дэпалітызацыя зменіцца новай палітызацыяй, мы ўбачым новы ўсплёск аўдыторыі. Я думаю, тут нашмат важней аб'ектыўныя, якія не залежаць ад прэсы фактары, чым намаганні ўладаў па блакаванні СМІ.

Бо ў выніку блакаваць цалкам плыні інфармацыі можна толькі адключыўшы Інтэрнэт. У астатнім — пытанне ў жаданні аўдыторыі чытаць СМІ, пакуль ёсць VPN, тэлеграм-каналы і YouTube».

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць