Свет

Немцы не будуць дапамагаць украінцам зброяй. Дапамогуць толькі лячыць параненых

Міністарка абароны Германіі афіцыйна аб’явіла 22 студзеня, што яе краіна дапаможа Украіне ў канфлікце з Расіяй, але падкрэсліла, што пра пастаўкі зброі гаворкі не ідзе.

Крыстын Ламбрэхт у інтэрвію газэце Welt am Sonntag заявіла, што ва Украіну ў лютым прыбудзе палявы шпіталь. Адначасова будзе забяспечана навучальна-трэніровачная база для ўкраінскага медыцынскага персаналу, паведамляе Радыё Свабода.

Германія ўжо паставіла Украіне рэспіратары, а таксама ў шпіталях Нямеччыны знаходзяцца на лячэнні цяжка параненыя на ўсходзе Украіны ўкраінскія салдаты.

Што да паставак зброі, то, на думку сацыял-дэмакраткі Ламбрэхт, яны «не дапамогуць паслабленню супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай». І гэта не яе асабістая думка — такая пазіцыя, паводле міністаркі абароны, карыстаецца поўнай падтрымкай усіх членаў фэдэральнага ўрада на чале з канцлерам Олафам Шольцам. 

Іншыя краіны НАТА, у тым ліку і ЗША, трымаюцца адносна паставак узбраення Украіне іншай пазіцыі, яны гатовыя гэта рабіць. Берлін жа, як паведамляў у пятніцу The Wall Street Journal, блакуе нават пастаўкі ўзбраення з Эстоніі — на той падставе, што раней гэтая зброя належала Германіі.

Нямецкая палітыка выклікала вострую крытыку з боку афіцыйнага Кіева.

Чытайце таксама:

Брытанія адправіла Украіне 2000 адзінак супрацьтанкавай зброі

NYT: Калі Расія акупуе Украіну, ЗША падтрымаюць партызанскі рух у ёй

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць