Грамадства

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўноўваем з мінулым годам прагляды тэлезваротаў і навагодніх шоу

Відэазварот Святланы Ціханоўскай глядзелі інтэнсіўней, чым год таму. А вось альтэрнатыўныя «Блакітныя агеньчыкі» карысталіся меншым попытам, чым на мінулы Новы год.

За першыя 24 гадзіны відэазварот Святланы Ціханоўскай сабраў 711 тысяч праглядаў на чатырох асноўных ютуб-каналах, якія яго транслявалі.

418 тысяч чалавек паглядзелі яго ў ютуб-канале самой Ціханоўскай. У мінулым годзе за тыя ж 24 гадзіны там было 263 тысячы праглядаў.У гэтым годзе пад зваротам за суткі там паставілі 31 тысячу лайкаў.

Зварот набраў 127 тысяч праглядаў на канале «Белсата», 123 тысячы разоў на канале «Краіна для жыцця» і 43 тысячы на канале радыё «Свабода».

«За суткі навагодні зварот паглядзелі мінімум 1,26 млн разоў на Фэйсбуку, YouTube, Odnoklassniki, Telegram і Instagram», — прыводзіць ў сябе ў фэйсбуку статыстыку дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. 

Акрамя таго, відэазварот дэманстраваўся на шэрагу «доўгіх» навагодніх ютуб-шоу. 

Іх выбар быў трохі меншы, чым год таму. Колькі людзей аддалі ім перавагу перад традыцыйным тэлебачаннем і чые шоу сталі самымі папулярнымі? 

Шоу канала Сцяпана Пуцілы, як і год таму, — безумоўны лідар. Яго аналітычна-забаўляльны навагодні стрым сабраў 220 тысяч праглядаў. Але гэта радыкальна менш, чым у мінулым годзе, калі праглядаў за суткі было 406 тысяч.

У амаль 7-гадзіннай праграме давалі слова як палітыкам, так і зоркам інтэрнэта, у перабіўках спяваў NaviBand і ўспаміналі падзеі года.

Навагодні вечар-2022 з «Белсатам» набраў 114 тысяч праглядаў (у мінулым годзе было 88 тысяч), а іх чароўны навагодні мюзікл «Вяртанне дадому» — яшчэ 113 тысяч.

Размоўна-музычнае шоу «Новогодний эфир // Malanka.live» сабрала 43 тысячы праглядаў (год таму было 66 тысяч).

Навагодна. Святочны special: Такінданг, Башлыкевіч, Iva Sativa, «Бачу ўпершыню» на канале «Годна» — 5 тысяч праглядаў. У мінулым годзе ў арыентаванай на моладзь праграмы «Годна» было 53 тысячы праглядаў. 

Столькі ж, каля 5000, у гумарыстычнай «Новогодне-аналитической передачи «ЧинЧинЧас».

«Сумленныя людзі» і «Краіна для жыцця», у адрозненне ад мінулага года, навагодніх праграм не стварылі.

Разам навагоднія ютуб-шоу сабралі каля 500 тысяч праглядаў. Нашмат менш, чым у мінулым годзе, калі іх за той жа час праглядаў было 915 тысяч. 

Колькі глядзелі «Белсат» праз спадарожнік, звестак няма.

Параўноўваць колькасць праглядаў зваротаў Аляксандра Лукашэнкі і Ціханоўскай у Ютубе (у Лукашэнкі ў тры разы менш праглядаў і ў дзясяткі разоў менш лайкаў) — напэўна, не карэктна, бо Лукашэнку глядзяць пераважна на тэлебачанні, дзе ён, у адрозненне ад Ціханоўскай, татальна даступны. Але лічбы Ютуба паказваюць, што грамадства хоча мець здаровую альтэрнатыву анітрохі не менш, чым год таму.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць