Здароўе

Колькі трэба спаць, каб зберагчы мозг ад дэменцыі

Навукоўцы вылічылі працягласць сну, пры якой шансы пажылых людзей атрымаць дэменцыю будуць самымі нізкімі.

Фота depositphotos.com

Прытрымлівацца залатой сярэдзіны — прынцып, што дапамагае ў самых розных сферах жыцця. Як высветлілі вучоныя, ён працуе і ў дачыненні да колькасці сну і да таго, як яна ўплывае на працу мозгу.

Каб зрабіць такія высновы, навукоўцы з медыцынскага факультэта ўніверсітэта Вашынгтона ў амерыканскім Сэнт-Луісе праманіторылі сон ста пажылых людзей. Іх таксама праверылі на наяўнасць узроставага зніжэння інтэлекту і сімптомы ранніх стадый хваробы Альцгеймера, піша CNN.

Высветлілася, што толькі тыя з удзельнікаў даследавання, хто спаў не занадта мала і не занадта шмат, захавалі добрыя паказчыкі функцыянавання мозгу.

Калі чалавек спаў менш за 5,5 гадзіны ці больш за прыкладна 7,5 гадзіны, ён дэманстраваў горшыя паказчыкі інтэлекту, чым тыя, чый сон укладваўся ў гэты прамежак. Раней было вядома, што на інтэлект дрэнна ўплывае недахоп сну, таму першая лічба не стала сюрпрызам для даследчыкаў.

Але чаму ж вялікая колькасць сну таксама не гарантуе добрую працу мозгу? Навукоўцы выказваюць здагадку, што для мозгу важная не толькі колькасць сну, але і яго добрая якасць. Таму нават калі вы спіце шмат, але ваш сон павярхоўны, гэта можа выклікаць праблемы са здароўем.

Лічыцца, што паўнавартасны начны сон павінен складацца з 4-6 цыклаў сну, прычым кожны з цыклаў, адпаведна, складаецца з чатырох стадый. Адзін цыкл сну займае прыкладна 90 хвілін, таму, каб прайсці адпаведную колькасць цыклаў сну, большасці людзей трэба спаць 7-8 гадзін. Пажадана, каб пры гэтым сон быў якасным і бесперашкодным.

Але калі людзі старэюць, ім робіцца ўсё больш цяжка засынаць і спаць усю ноч без абуджэнняў. На гэта часта ўплывае наяўнасць хранічных хвароб і прыём лекаў: выражаныя сімптомы і пабочныя эфекты лекаў могуць перашкаджаць спакойнаму сну. Гэта, у сваю чаргу, можа адчувальна паўплываць на якасць важнай фазы глыбокага сну і, адпаведна, на працу мозгу.

Доўга засынаеце па начах? Вось што можна з гэтым зрабіць — карысныя парады

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі вакцыну супраць рэўматоіднага артрыту

10 найлепшых натуральных антыбіётыкаў: што гэта за расліны і як яны дзейнічаюць?

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам сказалі: вызваліць стайні да 1 ліпеня». Чым скончыўся канфлікт вакол коней у Ратамцы4

Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!5

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў1

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ8

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 96

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць