Грамадства

У Гомелі ліквідавалі «Талаку» — найстарэйшую краязнаўчую арганізацыю горада

У Гомельскім абласным судзе 15 верасня адбыўся разгляд грамадзянскай справы паводле пазова галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама да гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака» — аб яе ліквідацыі. Суддзя — Таццяна Аземша.

Паводле пазову ўладаў, згодна з законам «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» грамадскія аб’яднанні абавязаны штогод даваць дакументы пра сваю дзейнасць, у тым ліку — пра паступленне і выдаткоўванне грашовых сродкаў і іншай маёмасці. «Талака» нібыта гэтае патрабаванне не выканала, піша «Радыё Свабода».

У пазове ўказваецца, што на адрас «Талакі» нібыта выносілі пісьмовае папярэджанне — падставай паслужылі парушэнні, якія ў арганізацыі не ліквідавалі.

Старшыня арганізацыі Пётр Цалка ў судзе прызнаў пазоўныя патрабаванні і хадайнічаў, каб суд даў магчымасць на працягу двух дзён прадаставіць неабходныя дакументы. Пры гэтым адзначыў, што «Талака» не вяла эканамічную дзейнасць. У адказ на гэта прадстаўнік пазоўніка заявіў, што часу для прадстаўлення дакументаў было дастаткова.

Суд пастанавіў задаволіць патрабаванні пазоўніка і ліквідаваць арганізацыю.

Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» існавала з 1986 года і займалася развіццём нацыянальнай культуры: адраджэннем старажытных беларускіх народных абрадаў, зборам фальклору, рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў. Абʼяднанне папулярызавала культуру, гісторыю і краязнаўства.

Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый. Пад пагрозай існаванне дзясяткаў асветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, даследчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Усяго на сярэдзіну верасня, згодна са звесткамі праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі ад ліпеня 2021 года ўжо 135 ліквідаваных недзяржаўных арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць