Грамадства

«Затрымалі за 2 кіламетры ад украінскай мяжы». Хто такі Вадзім Гулевіч — чарговы фігурант справы аб «тэракце пад Вілейкай»

Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра шэраг тэрактаў, якія прадухілілі беларускія сілавікі: маўляў, планавалася пакушэнне на Азаронка, дыверсія ў лясгасе і выбух на расійскім ваенным вузле сувязі пад Вілейкай. Дзяржаўныя СМІ пазней паказалі кадры затрымання некаторых людзей, усе яны нібыта з чатаў так званых «Атрадаў грамадзянскай самааброны». «Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра яшчэ аднаго з затрыманых — Вадзіма Гулевіча. Ён таксама праходзіць па справе аб тэракце, які нібыта планавалі здзейсніць на расейскай ваеннай базе.Пра Гулевіча «Нашай Ніве» распавяла яго мама Святлана. 

Вадзім Гулевіч

«Вадзім родам з Вілейкі, але жыве ў Мінску. Яму 33 гады, скончыў БДУ, цяпер — праграміст, працуе з хаты на нейкую чэскую кампанію, — расказвае маці. — Вадзім у мяне адзіны сын, з мужам я даўно развялася. Сама я — звычайны прадавец. Сын мне вельмі дапамагаў, я фактычна жыла за яго грошы, бо мая зарплата — 450 рублёў. Вадзім спартыўны хлопец, не п’е, не курыць. Цікавіцца музыкай, нават сам пісаў песні.

Музычны праект Гулевіча

Я перажыла вельмі цяжкі развод. Праз гэта ў нас з сынам вельмі блізкія адносіны, амаль сяброўскія. 

Летась Вадзіма два разы затрымлівалі. Першы раз быў затрыманы 9 жніўня, пасля адпусцілі праз пару дзён. Другі раз трапіў на суткі у кастрычніку: клеіў нейкія налепкі, сядзеў пасля ў Жодзіне. Ён сядзеў у нейкі чатах, штосьці там «А Гэ»? «А Гэ Пэ»? Не памятаю. Мне казаў: падпішыся таксама. Я адказвала: навошта мне гэта трэба. Але я на 100 працэнтаў упэўненая: цяпер ён нічога не планаваў, ниі пра якія «такія» свае планы Вадзім не казаў, не было нават намёка.

25 чэрвеня ён прыязджаў у Вілейку — святкавалі мой юбілей, 55 гадоў. І ў суботу, 26 чэрвеня, вярнуўся ў Мінск. З’ехаў з Вілейкі ўдзень каля 11 гадзін, але толькі ўвечары адказаў мне, што даехаў нармальна. А пасля знік. Уначы з суботы на нядзелю яго бачылі, Вадзім нібыта выйшаў з хаты з чорнай торбай. Пасля, па нашай інфармацыі, сын паехаў на машыне ў Гомель. Там пакінуў аўто. Праз дзень ці два яго затрымалі.

Наколькі нам вядома, Вадзім спыніўся ў нейкім хостэле ў 2 кіламетрах ад украінскай мяжы. Дзе канкрэтна ён знаходзіўся — не скажу, бо не ведаю. Туды каля 7 раніцы ўварваліся сілавікі.

Але пра гэта мы даведаліся пазней.

2 ліпеня я паехала ў Мінск шукаць сына, аб’ехала Акрэсціна, Валадарку, званіла ў РАУС, нідзе яго не было. Увечары, калі Лукашэнка называў прозвішчы затрыманых, гэта ўбачыла па ТБ мая сястра. Распавяла мне. На наступны дзень мне пазваніў адвакат — так я даведалася, што сын затрыманы». 

Па словах маці, цяпер Вадзім Гулевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Гулевіч ужо паспеў даслаць блізкім ліст з-за кратаў. Кажа, што ўмовы ў СІЗА прымальныя, шкадуе, што нарабіў памылак і спадзяецца, што ў яго будзе магчымасць гэтыя памылкі выправіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17

У Беларусі ўжо +30°С

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру2

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць