Грамадства

Стан здароўя Юліі Чарняўскай значна пагоршаў. Абарона будзе прасіць аб адмене хатняга арышту

Стан здароўя Юліі Чарняўскай, якая другі месяц знаходзіцца пад хатнім арыштам па «справе Tut.by» значна пагоршаў, паведамляе яе адвакат. Ёй неабходныя медыцынскае абследаванне і нагляд дактароў, якія ва ўмовах цяперашняй меры стрымання атрымаць немагчыма. Абарона Юліі будзе настойваць на замене хатняга арышту на асабістае даручальніцтва або падпіску аб нявыездзе, паведамляе Tut.by.

Апошнія гады жыцця Юрыя Зісера для сям'і былі цяжкімі. Юлія Чарняўская прысвяціла ўсю сябе мужу, забыўшыся на час пра сваё здароўе, а калі яго не стала, старыя траўмы і хваробы абрынуліся на яе з новай сілай.

18 мая 2021 года, у дзень змяшчэння Чарняўскай пад хатні арышт, у яе здарыўся гіпертанічны крыз. Яна страціла прытомнасць, і яе даставілі ў бальніцу, дзе ёй аказалі экстранную медыцынскую дапамогу. Гэта прывяло да таго, што раней дыягнаставаная ў яе рызыка 3 артэрыяльнай гіпертэнзіі другой ступені змянілася на рызыку 4 — самую высокую.

Акрамя таго, Юлія пакутуе на бранхіяльную астму, сур'ёзныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пасля перанесенага ў 2009 годзе цяжкага пералому ступні і складанай аперацыі ў шостай ГКБ, калі яна паўгода магла перамяшчацца па доме толькі на інвалідным вазку, Юлія адчувае пастаянныя моцныя болі ў левай назе. Акрамя таго маюцца і іншыя сур'ёзныя праблемы з захворваннямі апорна-рухальнага апарата з выяўленым болевым сіндромам.

— Мы вельмі спадзяёмся на тое, што следства аб'ектыўна і старанна падыдзе да разгляду хадайніцтва. Паколькі відавочна, што, улічваючы асобу Юліі Вісарыёнаўны і стан яе здароўя, няма абсалютна ніякіх падстаў меркаваць, што знаходжанне яе ў больш мяккай меры стрымання можа стварыць хоць нейкія праблемы следчым органам, — паведамляе абарона Юліі Чарняўскай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць