Ежа

Тарцілья (tortilla). Іспанскі амлет, што спадабаецца кожнаму

Рэцэптам іспанскай нацыянальнай стравы з «Нашай гісторыяй» падзялілася ўнучка іспанскага лётчыка часоў Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Адэлаіда Арыас, якая жыве ў Мінску.

Інгрэдыенты: бульба, яйкі, цыбуля, соль, чорны перац.

Бяром у роўных прапорцыях цыбулю і бульбу, стандартная порцыя — 6 бульбін. Цыбулю наразаем паўкольцамі, бульбу тонкімі скрылькамі. У глыбокую патэльню наліваем алей (лепей аліўкавы, але справа густу) на сантыметр. Калі алей разагрэецца, выкладаем у яго бульбу. Потым, калі бульба падсмажыцца і стане мякчэйшай, дадаём нарэзаную цыбулю, змешваем і накрываем. Смажым да гатоўнасці прадуктаў, перыядычна памешваючы, каб усё роўна прасмажылася (не солім!). 

Асобна ўзбіваем яйкі. Трэба, каб яечнай сумесі было прыблізна на траціну цыбульна-бульбяной масы. Дадаём соль і перац — менавіта ў яечную сумесь! Калі цыбуля з бульбай будуць гатовыя, выкладаем іх у міску, даём трохі астыць і ўжо тады ўліваем узбітыя яйкі, старанна змешваем і выкладаем на патэльню (якая можа быць меншага дыяметра за папярэднюю).

Па шчырасці, мне і сама яечная сумесь з бульбай падабаецца. У дзяцінстве мы наляталі і заўсёды выпрошвалі па лыжачцы або цішком каштавалі.

Абсмажваем з аднаго боку, перыядычна пакручваючы патэльню, каб маса знізу адстала ад дна. Накрываць вечкам не трэба. 

І вось тут пачынаецца той этап, якога я заўсёды баялася, але за якім назірала з велізарным захапленнем. Накрываем патэльню талеркай большага дыяметра і нясём да ракавіны. Акуратна і моцна прытрымліваем талерку рукой і перакульваем патэльню. Будзьце асцярожныя, рукі лепш трымаць паралельна, каб рэшткі алею не выліліся на скуру! 

Цяпер трэба абсмажыць верхнюю частку. Для гэтага асцярожным рухам прымушаем амлет спаўзці з талеркі на патэльню і ставім яе зноў на агонь. Паверце, нічога не прыгарыць: гэта як з блінамі — хапае свайго алею. Абсмажваем другі бок тарцільі і падаём на стол. 

Есці можна гарачай і халоднай, з соусам або без. Мы часта бяром яе ў паход. Гэта наедная і вельмі смачная страва. Лепш за ўсё есці пад піва, віно ці пад беларускі кефір. У некаторых рэстаранах Іспаніі, між іншым, гэта падаюць як эксклюзіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч13

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч13

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць