Грамадства

Палітвязняў судзяць за «цынічны надпіс» каля мемарыяла Тарайкоўскаму. Гаррамааўтадар у 35 разоў зменшыў шкоду

У судзе Фрунзенскага раёна судзяць мінчукоў за «цынічны надпіс» на месцы мемарыяла Аляксандру Тарайкоўскаму, які загінуў 10 жніўня, піша Tut.by.

9 верасня некалькіх мінчукоў затрымалі пасля таго, як яны спрабавалі аднавіць мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму — надпіс на асфальце «Не забудзем».

Па крымінальнай справе аб наўмысным пашкоджанні маёмасці, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры,і аб хуліганстве праходзіць некалькі чалавек іх абвінавачваюць па двух артыкулах КК РБ — па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218. Па першым артыкуле да шасці гадоў пазбаўлення волі, па другім — да 10 гадоў.

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядаюць крымінальную справу ў дачыненні да дваіх: 25-гадовай Марыі Бабовіч і 26-гадовага Максіма Паўлюшчыка.

Справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк, дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж учора выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу). У судзе сабралася больш за 20 чалавек, абвінавачаныя знаходзяцца ў клетцы пад вартай.

Паўлюшчык і Бабовіч абвінавачваюць у тым, што яны, дзейнічаючы групай асоб, знаходзячыся паблізу будынка № 21А па вул.Прытыцкага ў Мінску (павільён ля выхада метро каля мемарыяла Тарайкоўскаму), беспадстаўна, наўмысна здзейснілі апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці, чым прычынілі маёмасную шкоду ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» на агульную суму 7516 рублёў 31 капейку, у буйным памеры.

На судзе з грамадзянскім пазовам выступіла прадстаўніца ДВА «Гаррамаўтадар», яна заявіла аб удакладненні сумы шкоды і сказала, што фактычная сума шкоды склала 211 рублёў 20 капеек, раней агучаная сума ў выглядзе 7,5 тысяч рублёў была папярэдняй.

Адвакаты хадайнічалі аб змене меры стрымання ў сувязі з новымі абставінамі справы.

Складу крымінальнага злачынства па 218-м артыкуле не было — бо заяўленая сума шкоды прадпрыемства да 40 базавых велічынь, а гэта, на думку адвакатаў, адміністрацыйная адказнасць, якая прадугледжвае штраф, а не заключэнне пад вартай. Па 218-м артыкуле абвінавачаным пагражала да 10 гадоў.

У сувязі з гэтым у судзе аб'яўлены перапынак.

Марыя Бабовіч раней не судзімая, прызнаная палітвязнем. Максім Паўлюшчык раней быў судзімы па артыкуле 339, пакаранне адбыў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе12

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе12

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць