Ціханоўская: Абвешчаная Лукашэнкам поўная боегатоўнасць — гэта проста застрашванне людзей, «да такіх крокаў народ наш прывык»
Каментуючы заяву 22 жніўня аб тым, што армія прыведзена ў поўную баявую гатоўнасць і наяўнасць знешняй пагрозы, Ціханоўская сказала інфармагенцтву BNS, што гэта запалохванне людзей.
— Да такіх крокаў наш народ ужо прывык. Гэта звычайнае запалохванне людзей. Але беларусы ўжо не баяцца, яны гатовыя абараняць свае правы. Прэзідэнту ўжо ніхто не верыць, — сказала Ціханоўская.
Ціханоўская перакананая, што вайскоўцы не будуць разганяць мірных дэманстрантаў, нават калі ім гэта загадаюць рабіць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары