Свет2222

Сабчак распавяла пра вялікую колькасць зорак расійскага шоў-бізнэсу, якія заразіліся каранавірусам ад Лешчанкі

Вядучая Ксенія Сабчак распавяла, што заражаны каранавірусам спявак Леў Лешчанка быў на святкаванні дня нараджэння сястры прадзюсара Ігара Крутога. Як напісала журналістка ў сваім Telegram-канале, з-за гэтага «ў тусоўцы шоў-бізнэсу адбыўся перапалох», піша lenta.ru

«Усе пазаражаліся ад Лешчанкі на дні нараджэння сястры Крутога», — адзначыла Сабчак. Паводле яе слоў, усім, хто знаходзіўся на мерапрыемстве, варта быць больш уважлівым да свайго здароўя і самаадчування.

Сцвярджаецца, што на гэтым мерапрыемстве прысутнічаў і кампазітар Ігар Нікалаеў, якога шпіталізавалі 26 сакавіка з падазрэннем на каранавірус у бальніцу ў Камунарцы, а таксама іншыя расійскія зоркі. Як паведамляе Telegram-канал «НеМалахаў», там таксама былі спевакі Алег Газманаў, Валерый Леонцьеў, Аляксандр Разенбаум, спявачкі Ані Лорак і Алсу.

Паводле Telegram-канала «Толькі нікому …», на дні нараджэння Алы Крутой былі ў тым ліку спявак Мікалай Баскаў, спявак Аляксандр Сяроў, спявачка Ірына Алеграва, комік і спявак Аляксандр Рэва, вядучая Лера Кудраўцава і былая фігурыстка Таццяна Наўка з мужам, прэс-сакратаром прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Пясковым.

Паведамлялася таксама, што Леў Лешчанка ўдзельнічаў у тэлевізійных здымках на федэральным канале «Расія 1» незадоўга да шпіталізацыі з каранавірусам. Ён асабіста прысутнічаў у студыі перадачы Андрэя Малахава.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць