Здароўе22

Здаровы абед: што даць дзіцяці з сабой у школу

Новае даследаванне Універсітэта Лідса паказала, што 98% абедаў, якія брытанскія бацькі даюць вучням малодшай школы, не адпавядалі харчовым нормам, піша bbc.com.

Некаторыя школы нават правяраюць хатнія абеды і забіраюць «кантрабандную» нездаровую ежу, напрыклад, сасіскі ў цесце.

А адна акадэмія ў Норвічу нядаўна прапанавала цалкам забараніць абеды з дому, каб больш вучняў елі здаровую школьную ежу.

Дык як мае выглядаць здаровы «сухі паёк»?

Бутэрброд

Эксперты кажуць, што «асноўнай стравай» павінна быць нешта спажыўнае, напрыклад, хлеб, рыс, макарона або бульба. Па магчымасці, лепш аддаваць перавагу цэльназерневым.

Калі вы робіце дзіцяці бутэрброд — дадайце ў яго салату, бо штодня варта есці пяць порцый свежай садавіны і гародніны.

У рэальнасці ж самае папулярнае начынне бутэрбродаў — вяндліна, сыр, курыца, тунец, а затым — шакаладная паста або джэм.

Гародніна, такая як кукуруза і морква, трапляецца ў бутэрбродах рэдка, хоць спецыялісты кажуць, што такое начынне былі б здаравейшым, асабліва ў параўнанні з джэмам або шакаладнай пастай, якія ўтрымліваюць шмат цукру.

Намагайцеся таксама пазбягаць празмернага ўжывання маянэзу і масла.

Снэкі

Даследаванне паказала, што хоць колькасць цукру ў хатніх абедах наогул зменшылася, многія з іх дагэтуль утрымліваюць ежу з занадта высокім утрыманнем цукру, солі ці тлушчаў.

Большасць сухіх абедаў з 1500, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, утрымлівалі чыпсы ці іншыя пікантныя закускі, а ў траціне з іх было шакаладнае печыва.

Каб зрабіць абеды здаравейшымі, навукоўцы раяць адзін з гэтых варыянтаў:

соладавы хлеб, фруктовыя кексы, фруктовы хлеб ці садавіна замест шакаладу, збожжавых батончыкаў і печыва;

рысавыя перапечкі або папкорн замест чыпсаў;

ёгурт з нізкім утрыманнем тлушчу і цукру, мяккі сыр з нізкай тлустасцю або жэле без цукру.

Садавіна і гародніна

Нарэжце дзецям яблыкі або дыню і пачысціце мандарыны, каб ім было прасцей іх есці. Калі папырскаць нарэзаную садавіну цытрынавым сокам, яна не зробіцца карычневай.

Вы таксама можаце даць дзіцяці ў школу памідоры чэры, перац і салеру.

Напой

Найлепш піць ваду, але можна даваць дзецям малако або фруктовы сок без цукру.

Іншыя парады экспертаў

Аўтары даследавання кажуць, што прадукты для абедаў лепш купляць і гатаваць разам з дзецьмі — так вы зможаце растлумачыць ім, якая ежа здаровая.

«Даследаванні паказалі, што дзецям трэба даваць пэўную ежу некалькі разоў, перш чым яна пачне ім падабацца. Спачатку гэта могуць быць невялікія порцыі, каб мінімізаваць адкіды, але гэта дасць дзецям час пазнаёміцца ​​з новымі для іх прадуктамі і прывыкнуць да іх».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць