Грамадства4040

Памерла цешча Лукашэнкі, якую ён лічыў «другім чалавекам пасля маці»

Пасля цяжкай хваробы памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі, які называў яе «другім чалавекам пасля маці». Ёй было 90 гадоў.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі жыхары вёскі Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёна, дзе яна правяла амаль усё жыццё.

Алена Жаўняровіч — маці Галіны Лукашэнка, афіцыйнай жонкі кіраўніка краіны. Яна ж бабуля Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў.

Алена Жаўняровіч нарадзілася ў Вялікім Межніку. Нейкі час жыла на Вілейшчыне, але пасля смерці бацькоў вярнулася ў родную хату разам з мужам Радзівонам (выхадцам з Брэста, памёр у 1983 годзе).

Некалькі дзесяцігоддзяў яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, пасля намесніцай дырэктара ў школе ў суседняй Александрыі.

Выгадавала дачок Галіну і Тамару.

Алена Жаўняровіч у 2014 годзе.

У пачатку 1970-ых дзевяцікласніца Галіна пачала сустракацца з дзесяцікласнікам Аляксандрам Лукашэнкам, вучнем той жа школы. Пасля яны сталі мужам і жонкай.

Кіраўнік краіны расказваў у інтэрв'ю пра свае блізкія адносіны з цешчай:

«Фёдараўна для мяне — сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. (…) Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў».

Калі ў 1990-я Аляксандр Лукашэнка пераехаў у Мінск, жонка Галіна засталася на малой радзіме. Яны так і не развяліся.

У Алены Жаўняровіч пыталіся, ці не шкада ёй дачку. «Не. Ён [Аляксандр Лукашэнка] дапамагае ёй, паважае, лічыць яе прыстойнай жанчынай, самастойнай», — адказвала яна.

Аляксандр Лукашэнка прыязджаў да цешчы разам з блізкім асяроддзем. Злева направа: тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, Віктар Лукашэнка, спявачка Алена Ланская, Аляксандр Лукашэнка, Алена Жаўняровіч, асабістая доктарка кіраўнік краіны Святлана Канашэнка, тэлевядучая Паліна Шуба, мільянер Аляксандр Шакуцін.

Чытайце. Цешча Лукашэнкі пра сваю ролю ў яго кар'еры: Я бачыла яго здольнасці, раіла паступаць на гістфак»

Чытайце: Памерла маці Лукашэнкі. Гісторыя жыцця Кацярыны Трафімаўны

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі25

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

Прэзерватываў, назапашаных для спартсменаў на Алімпіядзе ў Італіі, хапіла на тры дні4

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі25

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць