Грамадства11

Памерла маці Лукашэнкі. Гісторыя жыцця Кацярыны Трафімаўны

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан перанесены на два дні з прычыны смерці яго маці.

«Наша Ніва» ўзгадвае гісторыю жыцця Кацярыны Трафімаўны Лукашэнка.

Украінскія карані

Кацярына Лукашэнка нарадзілася 1924 годзе ў Александрыі Шклоўскага раёна. Гэтую вёску многія лічаць і радзімай яе сына, кіраўніка Беларусі. Аднак, паводле біяграфіі, Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў суседняй Копысі (Віцебская вобласць).

Род Лукашэнкаў ідзе з тэрыторыі Украіны. Бацька Кацярыны нарадзіўся і доўгі час жыў на хутары Панурка ў Сумскай вобласці. Пасля калектывізацыі лёс раскідаў Лукашэнкаў па ўсім свеце, сваякі кіраўніка Беларусі жывуць нават у ЗША.

У аўтабіяграфіі Кацярыны Лукашэнкі пазначана, што яна вырасла ў шматдзетнай сям'і з шасцю дзецьмі. Бацька памёр, калі ёй было 15 гадоў, у 1939 годзе, маці — у 1955.

Працавала на чыгунцы, ільнокамбінаце і ў калгасе

Уся адукацыя маці Лукашэнкі — чатыры класы александрыйскай школы. У 1944—1949 яна працавала на чыгунцы, а пасля ўладкавалася стужачніцай на канвеер Аршанскага льнокамбіната.

Пасля нараджэння сына Кацярына Лукашэнка вярнулася ў Александрыю не адразу, а толькі праз тры гады.

У бацькавай хаце жылі Кацярына з сынам, яе сястра Ганна з сям'ёй, а таксама сын трэцяй сястры, Васіль (яго маці з'ехала ўздымаць цаліну).

У мясцовым калгасе яна працавала даяркай. Канчаткова сышла з працы ў 1983 годзе.

Дакладных звестак пра бацьку кіраўніка Беларусі няма.

Адно дзіця, трое ўнукаў, сем праўнукаў

Аляксандр Лукашэнка — адзінае дзіця Кацярыны Трафімаўны. Затое ўнукаў і праўнукаў у яе багата.

У старэйшага ўнука, Віктара Лукашэнкі гадуецца чацвёра дзяцей — Вікторыя, Аляксандр, Валерыя і Яраслаў.

У сярэдняга Дзмітрыя тры дачкі — Настасся, Дар'я і Аляксандра.

Нарэшце, ёсць яшчэ і малодшы ўнук — Мікалай Лукашэнка.

Непатрэбны дом на Пераможцаў

Пасля абрання сына на пасаду кіраўніка краіны Кацярына Лукашэнка засталася жыць у Александрыі. Са старой бацькоўскай хаты яна пераехала ў новую. У сталіцу яе забралі ў 2000 годзе. А дом Лукашэнкаў узяла на баланс дзяржава, цяпер ён афіцыйна лічыцца рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы.

У сталіцы для маці Аляксандра Лукашэнкі загадзя быў пабудаваны дом у канцы праспекта Пераможцаў. Тады гэта была ўскраіна горада, цяпер будынак апынуўся на гары каля палёў футбольнага манежа.

Аднак паводле словаў жыхароў суседніх шматпавярховікаў, дом для маці Лукашэнкі так і застаўся пустым. Яе пасялілі ў іншым месцы.

Каментары1

  • Xxx
    18.08.2024
    Poor Katia

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе29

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць