Свет

Шпіёнскі скандал: ЗША патрабуюць ад Расіі растлумачыць арышт былога марпеха

Улада ЗША разлічвае атрымаць больш інфармацыі па справе былога амерыканскага марскога пехацінца, затрыманага ФСБ Расіі па падазрэнні ў шпіянажы, паведаміў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, піша bbc.com.

«Мы дакладна выказалі Расіі нашу надзею на тое, каб даведацца больш пра абвінавачванні, зразумець, у чым яго вінавацяць. І калі затрыманне не абгрунтаванае, мы будзем патрабаваць яго неадкладнага вяртання», - сказаў Пампеа журналістам.

Пасол ЗША ў Расіі Джон Гантсман наведаў Пола Уілана, якога трымаюць у следчым ізалятары Ляфортава ў Маскве.

31 снежня ФСБ паведаміла, што затрымала грамадзяніна ЗША Пола Уілана 28 снежня «пры правядзенні шпіёнскай акцыі».

На наступны дзень яго брат Дэвід Уілан распавёў BBC, што Пол прыехаў у Расію на вяселле свайго сябра.

Пол Уілан прыляцеў у Расію 22 снежня. Апошні раз яго сям'я кантактавала з ім 28 снежня, напярэдадні вяселля, кажа Дэвід. Пра яго затрыманні сваякі даведаліся са СМІ.

У апошні час Пол працаваў у службе бяспекі кампаніі BorgWarner, што вырабляе дэталі для аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі газеты Washington Post, Пол Уілан пайшоў на службу ў марскую пяхоту ў 1994 годзе, удзельнічаў у кампаніі ў Іраку, але ў 2008 годзе яго звольнілі з узброеных сіл пасля таго, як асудзілі за крадзеж.

Шпіёнскія скандалы

У сярэдзіне снежня ў ЗША адбыўся суд над арыштаванай у ліпені 2018 расіянкай Марыяй Буцінай. Яе вінавацілі ў злачыннай змове з мэтай працы ў ЗША ў якасці замежнага агента без належнай рэгістрацыі ў Мінюсце.

Расіянка прызнала віну і пайшла на здзелку са следствам.

У сакавіку Вялікабрытанія і шэраг яе саюзнікаў выслалі больш за 100 расійскіх дыпламатаў і іх сем'і ў адказ на атручванне ў англійскім горадзе Солсберы былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Расія ўсе абвінавачванні адпрэчвала і выслала ў адказ дзясяткі заходніх дыпламатаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць