Грамадства99

Алексіевіч на Дні Волі: «Два стагоддзі вынішчалася ўсё беларускае, але мы выстаялі!»

Святлана Алексіевіч не рашылася выступіць на халодным паветры: у яе праблемы з горлам. Зварот пісьменніцы зачытала Зінаіда Бандарэнка.

«Я шкадую, што мяне ў гэты дзень няма сярод вас, і я ня чую вашыя галасы, не бачу вашых твараў. І ў той жа час я з вамі, у думках я з вамі. Сёння ў нас свята — мы святкуем тое, што мы ёсць. Усведамляем тое, што мы ёсць беларусы. Беларусы не раз маглі знікнуць у бездані імперыі. Два стагоддзі вынішчалася ўсё беларускае. Каралеўская Польшча і Маскоўскае княства бязлітасна перамолвалі беларускую культуру. Відны польскі палітычны дзеяч Раман Дмоўскага яшчэ ў пачатку XX стагоддзя адгукаўся пра беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў як пра «палякаў ніжэйшага гатунку», а Сталін рабіў з беларусаў рускіх. Крывавыя рэпрэсіі на беларускай зямлі адбываліся пастаянна, пачынаючы з кастрычніцкага перавароту і да смерці Сталіна ў 1953-м годзе. Мой бацька да вайны вучыўся ў Менску ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, і ён распавядаў, як адзін за адным знікалі найлепшыя выкладчыкі і студэнты. Бацьку выратавала вайна, ён пайшоў на фронт. Знішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыя. Сталін разумеў, што без нацыянальнай культуры і мовы няма народа. Як жа мы выстаялі, выратаваліся? Вось гэтыя, «тутэйшыя», «Людзі на балоце», так, выстаялі! Я яшчэ заспела па вёсачках старых жанчын, якія гаварылі на чыстай беларускай мове. Слухаючы іх, разумела, што гэта яны хаваюць, сцерагуць нашую краіну ліцвінаў. Ніколі ня памірала народная душа.

У інтэрнэце няцяжка знайсці фатаграфіі дэлегатаў Першага ўсебеларускага з’езда ў 1918 годзе — гэта твары вольных людзей. Яны вераць, яны мараць — гэта відаць. Толькі яны маглі зрабіць тое, што зрабілі: сярод вайны, разрухі і рознагалоссяў абвясціць БНР. А нашыя апаненты любяць казаць, што ў гэтай дзяржавы не было межаў, не было арміі, не было нічога. Але праз 100 гадоў мы ведаем, што Беларуская Народная Рэспубліка была. І мы адтуль!

Тыя, хто вырас у СССР, нічога не ведалі пра Беларускую Народную Рэспубліку, а калі ведалі, то гаварылі пра гэта шэптам. Мы выраслі з мінулага. Нас прымушалі любіць чужое мінулае. Ужо вырасла маладое пакаленне, якое ведае і любіць сваё мінулае, гатовае за яго змагацца», — напісала Святлана Алексіевіч.

Каментары9

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць